Распавядаем коратка ў картках, чаму лічым “вызваленні” людзей 12 лютага і 21 чэрвеня 2025 гвалтоўным…

Распавядаем коратка ў картках, чаму лічым “вызваленні” людзей 12 лютага і 21 чэрвеня 2025 гвалтоўным перамяшчэннем, а таксама нагадваем з чым сутыкаюцца людзі, якіх “памілавалі”.

З ліпеня 2024 на волі праз такія працэдуры апынуліся 330 чалавек. Здавалася б: чалавек вызвалены – чаго яшчэ нам трэба? Аднак за гучнымі заявамі аб міласэрнасці хаваецца цэлы спектр новых метадаў кантролю, ціску і дыскрэдытацыі.

Калі правесці мысленны эксперымент і ўявіць, што падобным “вызваленням” падвергнуцца ўсе палітычныя зняволеныя, то з улікам бесперапынных рэпрэсій і ўсё новых людзей, якія трапляюць у турмы, спатрэбілася б невялікая выспа або тэрыторыя памерам з кампактная дзяржава, каб размясціць усіх, каго рэжым Лукашэнкі вырашыць перамалоць у жорнах рэпрэсіўнай сістэмы і потым гвалтоўна выправадзіць з краіны.

Можна казаць пра “шанцаванне”, калі палітвязень мае пэўную медыйнасць ці вядомы бэкграўнд – у такім выпадку грамадзянская супольнасць хутчэй падхоплівае гэтага чалавека, дапамагае яму адаптавацца ў іншай краіне, легалізавацца, атрымаць базавую падтрымку.

Але што рабіць, калі гэтая практыка распаўсюдзіцца на ўсіх палітвязняў і тысячы людзей будуць літаральна выкінутыя ў невядомасць чужой дзяржавы без дакументаў, без разумення, дзе шукаць дапамогу і да каго звяртацца?

Артыкул на сайце: https://stayrebel.fun/by/articles/chto-skryvaetsya-za-pomilovaniyami-i-osvobojdeniyami-politzakluchennyh-v-belarusi
Валодаеце інфармацыяй пра рэпрэсіі? Паведаміце праваабаронцам! Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.