Прэс-рэліз STOWARZYSZENIE “BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB” — (Беларуская прастора “Робім Разам”)
Абвяржэньне паклёпніцкай і ілжывай інфармацыі, апублікаванай выданьнем “Наша Ніва”
Асацыяцыя STOWARZYSZENIE “BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB” (Беларуская прастора “Робім разам”) — не блытаць з клонам, створаным грамадзянінам Аляксандрам Лапко, — афіцыйна заяўляе, што зьвесткі, апублікаваныя інтэрнэт-выданьнем “Наша Ніва” і ў тэлеграм-канале “Наша Ніва” ў артыкуле ад 2 ліпеня 2025 году (https://nashaniva.com/371524), не адпавядаюць рэчаіснасьці й вядуць грамадзкасьць да сьвядомага падману.
Цытата з артыкула:
«Яшчэ два члены праўленьня гэтай кампаніі — Анастасія Баравікова й Андрэй Ракевіч. Тыя самыя фігуранты скандалу з “Беларускім моладзевым хабам”, які яны прадалі Сяргею Бульбе (Чыславу), выкінуўшы з праўленьня Алеся Лапко. Гэта была гучная гісторыя.»
Прыведзенае сьцьвярджэньне зьяўляецца выключна паклёпніцкім, не падцьверджаным ані юрыдычна, ані фактычна, і фактычна капіюе ілжывыя й выдуманыя сьцьвярджэньні грамадзяніна Аляксандра Лапко, якія ён адкрыта публікуе на сайце свайго клона “Беларускага моладзевага хабу”.
Ніводнае судовае альбо адміністрацыйнае рашэньне не прызнала законнасьць ці абгрунтаванасьць падобных інсінуацый. Адпаведна, рэдакцыя “газэты з малюнкамі” не мае ніякіх дакладных доказаў прадстаўленай інфармацыі.
У адказ на гэтую публікацыю наша асацыяцыя накіравала афіцыйнае дасудовае патрабаваньне аб неабходнасьці абвяржэньня на адрас выдаўца “Nasha Niva Fund” (Вільнюс). Мы таксама падрыхтавалі запыты ў арганізацыі, што ажыцьцяўляюць кантроль за дзейнасцю СМІ: KRRiT, Žurnalistų etikos inspektoriaus tarnyba.
Мы таксама пакідаем за сабой права падачы іску ў Акруговы суд Варшавы й паведамленьня ў Пракуратуру Польшчы й Літвы.
У сваім звароце да кіраўніцтва НН мы таксама запатрабавалі прадаставіць юрыдычныя дадзеныя выдаўца й кантактныя дадзеныя аўтара артыкула з мэтай падрыхтоўкі індывідуальнага іску.
Выдавец Nasha Niva Fund да сёньняшняга моманту ігнаруе афіцыйную карэспандэнцыю, накіраваную ад імя юрыдычна правамоцнай і зарэгістраванай згодна з заканадаўствам асацыяцыі.
⸻
Мэтады абароны нашай годнасьці, ужытыя STOWARZYSZENIE “BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB” (Беларуская прастора “Робім разам”):
• Юрыдычнае дасудовае паведамленьне аб паклёпе на падставе Prawa prasowego (арт. 31, 33);
• Звароты ў нацыянальныя й міжнародныя інстанцыі кантролю (KRRiT, літоўская інспэкцыя, пракуратуры);
• Пачаты працэс збору доказаў для падачы грамадзянскага й крымінальнага іску (арт. 212 і 216 КК Польшчы);
• Маніторынг распаўсюджваньня публікацыі, фіксацыя рэпостаў і цытавання з мэтай ацэнкі нанесенай шкоды.
Наша асацыяцыя пакідае за сабой права на публічныя, прававыя й рэпутацыйныя меры ўзьдзеяньня ў выпадку адмовы ад разьмяшчэньня абвяржэньня й захаваньня паклёпніцкай інфармацыі ў адкрытым доступе.
⸻
STOWARZYSZENIE “BIAŁORUSKI MŁODZIEŻOWY HUB” (Беларуская прастора “Робім Разам”)
2 ліпеня 2025 г.