Дарэчы, да сусветнага дня паэзіі. Вось верш пра паэзію ад Рыгора Барадуліна
Паэзія — хвароба ўсіх вякоў. Паэзія — служанка й каралева. Лірычных слёз рашучая залева Астудзіць стому босых ступакоў. Сцяжыны ўмуражэлыя радкоў Бягуць пад засень ранішняга дрэва, Дзе яблык падалА Адаму Ева, Дзе спяць сляды пегасавых падкоў.
Што з вулічнай звязаўся, як вяльможа, Паэт сябе й паэзію кляне, Ды слабіну сваю не пераможа. Ад славы камянеюць вершаробы, Зірні наўкол — валун пры валуне. Жыццё ад смутку гіне без хваробы.