25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі – беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік, праваабаронца, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022). Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў медаль 100 гадоў БНР.
Бяляцкі паходзіць з багатай сям’і з усходняга Палесся, якая ў выніку савецкай калектывізацыі збяднела і была вымушана шукаць новае месца жыцця.
Алесь ужо ў 1980-я гг. браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху, у тым ліку належаў да канспірацыйнай партыі “Незалежнасць”, якая хацела выхаду Беларусі з СССР і вяртання незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў “Мартыралог Беларусі” і сябрам аргкамітэту Беларускі народны фронт “Адраджэньне” і суарганізатарам “Беларускай каталіцкай грамады”. Пазней стаў дырэктарам Літаратурнага музею Максіма Багдановіча. З 1996 года сакратар управы партыі БНФ. Менавіта ён у 1991 годзе прынёс беларускі сцяг, які залунаў над Менгарсаветам. У 1996 годзе заснаваў “Вясну”.