Цяжка быць праваабаронцай у краіне, дзе права не засталося. Але менавіта тут яны больш за ўсё патрэбныя.
І гаворка нават не аб фіксаванні злачынстваў улады ці прызнанні новых затрыманых палітзняволенымі.
Дзякуючы праваабаронцам, беларусы бачаць, што нават ва ўмовах рэпрэсій і акупацыі яны маюць падтрымку. Можна забараніць некамерцыйныя арганізацыі, можна змагацца з грамадскімі аб’яднаннямі, але падтрымку забараніць нельга. І Вясна – лепшы таму прыклад. Ўжо год, як Алесь Бяляцкі за кратамі, а Вясна працягвае працаваць.