Праграміст Арцём Мазанік атрымаў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за распрацоўку мабільнага дадатк…

Праграміст Арцём Мазанік атрымаў 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за распрацоўку мабільнага дадатка BelScan.

Інфармацыйныя тэхналогіі займаюць значнае месца ў гісторыі нашай рэвалюцыі. Узгадайце платформу Голас, Краму, Кібер-партызан. А да саміх айцішнікаў заўсёды асаблівае стаўленне пры арыштах: якія б ні хадзілі чуткі пра касмічныя зарплаты “сілавікоў”, але ж айцішнікам яны зайздросцяць. Акрамя таго, пацукі не разумеюць: чаму людзі, у якіх хапае грошаў на добрае жыццё, змагаюцца побач з рабочымі, настаўнікамі, дактарамі? Чаго ім не хапае?

Але за грошы не купіць свабоду, і сумленны чалавек не можа заплюшчыць вочы і не бачыць беззаконне, несправядлівасць, гвалт. Амапаўцы і губазікі, якія служаць хунце за чарку і шкварку, не ведаюць, што ў беларусаў іншыя каштоўнасці, агульныя для студэнтаў і пенсіянераў, рабочых і айцішнікаў. Нашыя каштоўнасці – свабода, справядлівасць, законнасць. І кожны чалавек імкнецца зрабіць свой унёсак у барацьбу за іх.

Свабоду Арцёму Мазаніку!
Жыве Беларусь!