​​Сем адміністрацыйных арыштаў, сто дзён запар правёў на Акрэсціна святар Уладзіслаў Багамольнікаў, …

​​Сем адміністрацыйных арыштаў, сто дзён запар правёў на Акрэсціна святар Уладзіслаў Багамольнікаў, а потым супраць яго распачалі крымінальную справу за нібыта ўдзел у пратэстах.

Мабыць, сто дзён вырашалі, ці можа малітва на Плошчы Перамен прывесці да блакавання дарог. Вырашылі нарэшце – можа!

Святара трэба пасадзіць, бо гэтага жадае адзін пэўны таварыш (пацук, насамрэч), хто нібыта крышачку вышэй за Бога. Яму прыносяць ахвяры, яго жрацы носяць балаклавы, яго набажэнствы называюцца ябацінгамі, а рэлігія – лукашызмам. Ёсць адзіная праблемка: вернікаў няшмат. Добра, калі 3% ад насельніцтва краіны будзе. А за мяжой і гэтага няма.

Ён патрабуе крыві, яму ўзнімаюць хвалу прапагандысты, але ж замест шчырых вернікаў вакол людзі на зарплаце, а замест веры… Замест веры пачаліся сумневы. І ва ўсемагутнасці свайго гаспадара ўжо не ўпэўнены нават самыя набліжаныя да яго.

І адэпты лукашызму не разумеюць: як нехта можа служыць Богу, ці ідэі, ці Радзіме, не за грошы, не пад прымусам, а шчыра? Як святар пасля ста дзён катаванняў падтрымлівае і суцяшае іншых, і як ён з годнасцю глядзіць у вочы выпрабаванням? Гэта таму, што ён святар? Ці таму, што ён чалавек?

І ўсе іх грошы, і дубінкі, і прапаганда, і ўсё шэрае і чырвона-зялёнае, усе калгасы, міністэрствы і турмы – усё імкнецца знішчыць сапраўднага Чалавека. І не можа. Бо ён сапраўдны, а яны – не.

Свабоду Уладзіславу Багамольнікаву!
Жыве Беларусь!