Анатоля Пугача, хлопца з анкалагічным захворваннем, адправілі ў калонію за “прыніжэнне гонару і годн…

Анатоля Пугача, хлопца з анкалагічным захворваннем, адправілі ў калонію за “прыніжэнне гонару і годнасці” лукі. 68-гадовая Наталля Пятровіч чакае за кратамі “суда” за тое ж самае.

Прабачце, але што болей небяспечнае для “гонару і годнасці” галоўнага пацука: выступ на тэлебачанні, дзе ён распавядае, “откуда на Беларусь готовилось нападение”, ці слова “ідыёт” у каментах?

І ў чым жа “гонар і годнасць” праяўляюцца? Пацук з гонарам абражае чыноўнікаў падчас інспекцыі кароўніка? З годнасцю цалуе ногі (ці іншыя часткі цела) пуціну ды Сі? Усе бачаць, што кароль голы, але нехта пра гэта напісаў, які жах, злодзей, арыштаваць каментатара!

Крыўдлівае якое пацучынае племя. Таму, паважаныя грамадзяне, трэба каментаваць навіны нашай краіны для жыцця асцярожна. Прапануем замест “ідыёт” ужываць “ганаровы ідыёт Рэспублікі Беларусь”. Простыя словы, але і гонару месца знайшлося, і адразу зразумела, пра каго ідзе гаворка.

Свабоду Анатолю Пугачу і Наталлі Пятровіч!
Злачынцаў без гонару і годнасці – за краты!
Жыве Беларусь!