Ды і ўвогуле, для расейцаў пачаліся спякотныя часы. Бранская вобласць ператвараецца ў край партызанскай славы, спадар прыгожын кожны дзень агучвае лічбы захопленых метраў і страчаных байцоў (яны амаль аднолькавыя), прапагандысты енчаць, што баяцца за сваі жыцці, а крымскія турагенцтвы – што сезон чакаецца не вельмі добры. Вось не жадаюць людзі ехаць і глядзець на палаючыя нафтасховішчы.
Расейскія жанчыны тэлефануюць у паліцыю, што ў небе дроны. Расейскія мянты адказваюць “гэта зоркі” і не едуць. Яшчэ грамадзяне бачаць жоўта-блакітных галубоў і ўкраінскіх шпіёнаў. Панікуюць. Пьюць. Пішуць даносы. Бомбы выпадкова падаюць з рускіх самалётаў на рускія гарады. А ветэраны-вагнераўцы вяртаюцца дадому.
І гэта наступ ВСУ яшчэ не пачаўся.
Пажадаем жа спадару Залужнаму поспехаў. Хоць расейцы і без яго дапамогі актыўна знішчаюць сваю недаімперыю, але ж… Хочацца хутчэй.
А што да беларускай аграхунты – яна ўжо даўно на чамаданах (не ядзерных).
Слава Україні!
Жыве Беларусь!