20 000 доказаў ад 2270 пацярпелых і сведак.
Столькі дакументаў сабрала і апрацавала Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
International Accountability Platform for Belarus — кааліцыя праваабарончых арганізацый, якія разам працуюць над зборам і захаваннем доказаў катаванняў у Беларусі.
Мы, Міжнародны камітэт па раследаванні катаванняў у Беларусі, з’яўляемся часткай гэтай платформы. Разам з праваабарончым цэнтрам Вясна @viasna96 мы збіраем і дакументуем доказы злачынстваў, каб на падставе платформы IAPB утварыць агульную базу доказаў.
17 траўня платформа апублікавала чарговую паўгадовую справаздачу, у якой расказваецца, што ўжо зроблена і якая праца плануецца.
2270 сведак і 20 000 доказаў — гэта стан на 31 красавіка. Мы працягваем дакументаваць гісторыі пацярпелых, апрацоўваць і карпатліва збіраць іх у базу.
Распавядзіце пра нашую працу сябрам, нагадайце, што трэба дакументавацца. А мы паклапоцімся, каб ніводнае злачынства не было забытае.
Больш фактаў і доказаў — больш вінаватых адкажуць за свае дзеянні!