Апасля гучнага жабагадзюкінга ў Расіі людзі расчараваныя: кажуць, хацелі працягу, купілі папкорну на…

Апасля гучнага жабагадзюкінга ў Расіі людзі расчараваныя: кажуць, хацелі працягу, купілі папкорну на тыдзень, а скончылася нічым. Але з гэтага цырку з танкамі ўсе зрабілі высновы.

Расійскія “эліты” даведаліся, што пуцін надакучыў нават самым-самым ватнікам. Хоць людажэр з кувалдай, хоць чорт лысы – усё для “глыбіннага народа” лепш за крамлёўскую моль. Украінцы і натаўцы зразумелі, што дайсці да Масквы можна за адзін дзень, а беларускія добраахвотнікі – што да Мінска атрымаецца нават хутчэй. Беларускія дэмсілы мелі добрую трэніроўку, а людзі ў трох краінах – цудоўны настрой.

А галоўны пацук шчаслівы, бо пранесла. Хваліцца, што ўсіх выратаваў і цяпер атрымае прыватную армію, ды яшчэ задарма. Голуб міру ты наш! Задарма найміты не працуюць.

Так што няхай фанабэрыцца. Яго чакае шмат сюрпрызаў у бліжэйшай будучыні. І не толькі ад новага сябра

Жыве Беларусь!