Павел Латушка перадаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе доказы перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з …

Павел Латушка перадаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе доказы перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый у Беларусь

Гэтыя матэрыялы, падрыхтаваныя НАУ, сведчаць, што Лукашэнкам, Мезенцавым, Галаватым, Талаем, Волкавай учынены ваенныя злачынствы ў форме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый у Беларусь.

Доказы сведчаць аб тым, што Лукашэнка асабіста падпісаў дакументы арганізацыйна-распарадчага характару пад шырмай так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Найбольшая колькасць дзяцей была вывезена ў лагер Дубрава, які належыць кампаніі «Беларуськалій».

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ адзначыў, што прававая ацэнка перададзеных доказаў знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі Міжнароднага крымінальнага суда і перадача гэтых доказаў суду з’яўляецца важным крокам па прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму і самога Лукашэнкі за ўчыненыя ваенныя злачынствы.

Падрабязней тут.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну