«Упэўнены, што турма не зможа зламаць Насту». Моцная прамова падчас уручэння ўзнагароды «Выбітнай вы…

«Упэўнены, што турма не зможа зламаць Насту». Моцная прамова падчас уручэння ўзнагароды «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ Насце Лойцы

Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады.

«Наста — бясспрэчна жанчына-легенда. Калі б усе прэміі міру можна было памяняць на свабоду Насты — я б абавязкова гэта зрабіла. Дзякуй тым, хто намінаваў яе. Дзякуй усім, хто прагаласаваў за Насту.

Хай хутчэй наступіць лепшы час, у якім не будзе навін, у якіх паміраюць мігранты з Сірыі, Афганістана, Ірана, Ірака, Чачні, спрабуючы перабрацца праз памежныя бар’еры. Свабоду ўсім зняволеным па палітычных матывах у свеце!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!»
.

Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка завочна стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ