Беларускі час №50Беларусь, усе рэгіёны У беларускіх аптэках з’явіліся сур’ёзныя перабоі з лекамі, у …

Беларускі час №50

Беларусь, усе рэгіёны

У беларускіх аптэках з’явіліся сур’ёзныя перабоі з лекамі, у тым ліку жыццёва важнымі. Улады па звычцы вінавацяць ва ўсім санкцыі. Аднак гэта крывадушнасць – на лекавыя прэпараты санкцыі не накладваліся. Як і не накладваліся яны на расходнікі, якіх таксама не хапае. Прычына дэфіцыту лекаў – неэфектыўная сістэма кіравання.

У Менску прайшоў чарговы саміт АДКБ. Лукашэнка ва ўласцівай яму манеры стараўся давесці, што Беларусь правяла сваё старшынства ў арганізацыі на вышэйшым узроўні. Насамрэч яно аказалася правальным: рашэнні менскага саміту павіслі ў паветры. Яны фактычна не маюць юрыдычнай сілы, бо не было кворуму.

Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Вы можаце дапамагчы з распаўсюдам праўдзівых звестак пра Беларусь. Пішыце нам праз @ByProsvetVolunteerBot