Памёр палітвязень Ігар Леднік
Пра гэта паведамляе @BSDP_Hramada.
У верасні 2022 года Ігара асудзілі да 3 гадоў калоніі. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.
Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».
Свой тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскай калоніі № 15.
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114450
Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім палітвязня