У турме, на 64-ым годзе жыцця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскі актывіст і журналіст Ігар Леднік…
Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 г. і асуджаны на 3 гады зняволення па арт.367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
У турме стан здароўя сацыял-дэмакрата істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-ой групы праз праблему з сэрцам.
Профіль Ігара Ледніка ў “Фэйсбуку” быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расіяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.
Спачывай з мірам, дарагі таварыш…