І ведаеце што. Шмат гадоў па Беларусі цыркулявалі нейкія недарэчныя стэрэатыпы. Пенсіянеры за луку! Дзеці і моладзь сядзяць у сацсетках, іх беларушчына не цікавіць. Як і рабочых, і медыкаў, і ўсіх, хто працуе на госпрадпрыемствах. Гэта ў Менску сустракаюцца людзі свядомыя, ну можа ў абласных цэнтрах сёе-тое, а астатняя Беларусь – яна па-за палітыкай.
А зараз думаеш – і што гэта было? Мо прапаганда прафесійна працавала, ці проста беларусы ў Беларусь не верылі. І раптам уся краіна бурапеніць. Пенсіянеры і медыкі ідуць маршамі. Рабочыя крычаць “сыходзь!” Дзеці ў “сваех сацсетках” публікуюць ролікі на беларускай мове. Усе гарады выходзяць разам – і 9 жніўня, і потым.
І вось зноў старая песня круціцца на новы лад: усе актыўныя з’ехалі, а хто застаўся – тыя па-за палітыкай (ці ябацькі). Зноў беларусы высвятляюць, хто правільны, а хто не.
А пацукі тым часам не высвятляюць – яны ведаюць: тыя людзі нікуды не зніклі. На месцы людзі. І пенсіянеры, і моладзь. З Менска, ці Ліды, ці Фаніпаля, ці Глыбокага, ці любога іншага горада, ці вёскі. Ці аграгарадка, дзе жывуць каровы, якіх сніць лука і пра якіх потым распавядае “элехтарату”. А “элехтарата” ўжо і няма.
Вораг верыць у нас, а мы чаму сумняваемся?
Шмат чаго яшчэ здарыцца, але здарыцца і момант, калі мы ўзгадаем нас сучасных і падумаем: “ну і што гэта было, няўжо зноў прапаганда спрацавала?”
Беларусь разам!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!