Сустракайма ягадны сэзон — правільна называйма ягады! Ягады — і садовыя, і лясныя — аздабляюць беларускае лета. Іх любім мы, любілі вырошчваць і зьбіраць нашыя продкі. А ці ведаеце вы беларускія назвы беларускіх ягадаў? Ня надта складаны, але і ня самы просты тэст, які стымулюе ягадны апэтыт! https://smarturl.click/0g3v
Вольны Захад інфа
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot
Запас сынонімаў для называньня сяброў і таварышаў у беларускай мове
Маем немалы запас сынонімаў для называньня людзей, зь якімі сябруем/таварышуем. Некаторыя зь іх шматзначныя, як сябар/сябра — гэта і ‘ўдзельнік нейкага згуртаваньня’.
Правільнае беларускае вымаўленьне: цьвёрдыя шыпячыя гукі Ш, Ж, Ч, ДЖ
Важная рыса правільнага беларускага вымаўленьня — цьвёрдыя шыпячыя гукі [Ш, Ж, Ч, ДЖ]. Нават асабліва цьвёрдыя (вэлярызаваныя па-навуковаму): задняя частка языка крута апускаецца і ўтварае рэзанатар для нізкіх частотаў. Таму і вымаўляем, і пішам: ШЫ, ЖЫ, ЧЫ, ДЖЫ.
Беларусы ў Шчэціне правялі нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў
Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. На жаль, рэжым не спыняецца ў затрыманнях, нібы гатуе сабе абменны фонд – людзей, якіх можна “памілаваць” і выпіхнуць з Беларусі за мяжу ў абмен на зняцце санкцыяў ці гандлёвыя пагадненні. Таму ўзамен “памілаваных” затрымліваюць новых “палітычных” – за ўдзел у народных сьвятах, за тое, […]
Падборка апошніх нумароў газет за тыдзень для друку і распаўсюджвання
Падборка за тыдзень Калі вы прапусцілі выхад газеты альбо адклалі на потым і забыліся раздрукаваць, мы сабралі для вас усе апошнія выпускі за тыдзень у адной падборцы. Файлы для друку: Палешукі №92Рэспубліка №927 Чижей №2627 Чижей №263 Абірайце газету, друкуйце і дзяліцеся з суседзямі! Больш газет на канале @by_prosvet Дасылайце любыя пытанні/прапановы нам праз бот […]
8 чэрвеня 1949 года выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984» пра таталітарнае грамадства
8 чэрвеня 1949 года ўпершыню выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». У кнізе ён апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х гадоў. Быў перакладзены на беларускую мову перакладчыкам Сяргеем Шупам у 1992 годзе. Твор неаднаразова падпадаў […]
7 чэрвеня 1880 года нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч
7 чэрвеня 1880 года нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік I-га Усебеларускага з’езда, міністр асветы БНР, прафесар, выкладчык, бургамістр Менску ў час нямецкай акупацыі, заснавальнік першага легальнага беларускага выдання “Загляне сонца і ў наша аконца”. Адзін з важнейшых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху.
Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове і паабяцаў больш такіх
Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш Некаторыя са сваіх песень музыка называе «Франкенштэйнамі», таму што яны пісаліся часткамі і могуць быць звязаныя з рознымі перыядамі жыцця. Беларускамоўныя ж «Сляды» атрымаліся адразу, праўда, з музыкай было няпроста, піша @belsat. https://nashaniva.com/396982 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396982
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася Эліза Ажэшка, пісьменніца, натхнёная беларускімі рэаліямі
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася Эліза Ажэшка. Яна пісала па-польску, але нарадзілася і жыла ў Беларусі і натхнялася беларускімі рэалямі. Палякі адносяць яе да клясыкаў польскай літаратуры, а беларусы лічаць Ажэшку сваёй пісьменніцай. Найбольш вядомыя творы пісьменніцы — «Хам» і «Над Нёманам». Ажэшка дапамагала паўстанню Кастуся Каліноўскага і нават хавала ў сябе паўстанца Рамуальда Траўгута. […]
6 чэрвеня — Нацыянальны дзень Швэцыі ў памяць каранацыі Густава І, пачынальніка дынастыі Вазаў
6 чэрвеня — Нацыянальны дзень Швэцыі ў памяць каранацыі Густава І, пачынальніка дынастыі Вазаў, якія бывалі і нашымі манархамі. Але, акрамя супольнае гісторыі, маем і моўныя беларуска-швэдзкія збліжэньні.