Айцец Аляксандар Надсан — эпахальная постаць беларускага Адраджэньня. Уніяцкі сьвятар, навуковец — …

Вольны Захад інфа

Айцец Аляксандар Надсан — эпахальная постаць беларускага Адраджэньня. Уніяцкі сьвятар, навуковец — гісторык і бібліёграф, прызнаны грамадзкі лідэр, ён пашыраў прастору беларускае мовы ўсюды, куды б ні прыводзіў яго лёс.

Ён захоўваў аўтэнтычную моўную традыцыю:
— дбаў пра беларускасьць хрысьціянскае тэрміналёгіі, не пагаджаючыся з расейскім і польскім уплывамі на яе;
— адстойваў беларускую лацінку для напісаньня беларускіх імёнаў у іншых мовах;
— стварыў цэлы корпус беларускіх богаслужбовых тэкстаў…

Сёньня 100-годзьдзе з дня нараджэньня а. Аляксандра Надсана.