Чаму ў Беларусі падаражэў (і працягне даражэць, агулам аж на 7%) бензін, калі танная нафта ліецца з Расіі ракой, а Пуцін з Лукашэнкам ледзь не абдымаюцца ў прыступах глыбокай інтэграцыі? Уся справа ва ўдалых ударах украінцаў па расійскай паліўнай інфраструктуры. Такое тлумачэнне прапануе блогер і палітык Аляксандра Кныровіч. Цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: […]
Вольны Захад інфа
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot
У Варшаве прайшоў марш у гонар Дня Волі
Варшава: марш у гонар Дня Волі.
Варшава: некалькі здымкаў з Дня Волі 2025
Варшава: яшчэ некалькі здымкаў з Дня Волі 2025.
У Варшаве ўдзельнікі акцыі рушылі па горадзе з шматмэтровым бела-чырвона-белым сьцягам
Варшава: удзельнікі акцыі рушылі па горадзе, несучы ў руках шматмэтровы бела-чырвона-белы сьцяг.
Беларусы Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў на могілках Росы
Сёння, 22 сакавіка, беларусы Вільні сабраліся на могілках Росы, каля помніка паўстанцам, каб ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў – тых, хто змагаўся за свабоду і годнасць нашага народа. Іх ахвяра не была дарэмнай: памяць пра герояў жыве ў сэрцах беларусаў і натхняе нас працягваць іх справу. – Каго любіш?– Люблю Беларусь!– То ўзаемна! […]
Генадзь Коршунаў пра ліквідацыю пасады прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі ў пачатку нулявых
«Прэзідэнт у краіне мусіць быць адзін! А таму ў пачатку нулявых пасада прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі была ліквідаваная…» Пра гэта ў размове з *Сумленнымі людзьмі кажа сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй і былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў. Далей з акадэміі пачалі выбудоўваць нешта кшталту міністэрства, у якім працуюць людзі, што мусяць […]
Беларуская навука ператвараецца ў PR-службу аднаго чалавека — новае відэа
Глядзіце новае відэа пра тое, як беларуская навука сёння ператвараецца ў PR-службу аднаго чалавека. https://youtu.be/dZXX23QV3DQ Міністэрства «яйцагаловых» – так сёння бачыць Акадэмію навук Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што навукоўцы павінны радаваць яго рознага кшталту дзівосамі, якія можна прадаваць як выгадны тавар. Толькі рабіць гэтыя дзівосы, паводле ягонага ўяўлення, яны павінны з «паветра» і палак, […]
Памылкі ў націску формаў дзеяслова «гаварыць» у беларускай мове
Тыя, хто вяртаецца да беларускае мовы, бывае, робяць памылкі ў націску формаў дзеяслова гаварыць.(Увага! Беларускія і расейскія націскі тут адрозьніваюцца, але ня ўсюды.)
Парады бацькоў, якія выхавалі беларускамоўных дзяцей у розных умовах
Гэта парады ад бацькоў, якія выхавалі беларускамоўных дзяцей — у самых розных умовах. Нешта прыдасца і вам. Захавайце.
Электронны перакладнік памыліўся ў перакладзе расейскай фразы пра ныркі і аркушыкі
Як вам фраза: „Лопаюцца ныркі і распускаюцца клейкія аркушыкі“.Бр-р. Але гэта ня фільм жахаў пра касьмічную пачвару, што адкладае яйкі ў зямныя арганізмы, зь якіх потым вылазяць новыя пачвары. Так электронны перакладнік перадаў расейскі сказ „Лопаются почки и распускаются клейкие листочки“. Мэханічныя мазгі не разумеюць, што аднаму расейскаму слову могуць адпавядаць два ці тры беларускія […]