Конкурс #фота’праектаў ад фестываля Belfast Photo FestivalШтогадовы фестываль у Белфасце (Паўночная Ірландыя) пазіцыянуецца як “адзін з лепшых фота-фестываляў свету” (паводле ацэнкі Capture Magazine) і ідэальная платформа для развіцця кар’еры і выхаду на міжнародную аўдыторыю.У конкурсе няма абмежаванняў па тэмах. Праекты павінны быць фатаграфічнымі і могуць спалучацца з іншымі відамі мастацтваў (перформанс, жывапіс, скульптура, музыка, літаратура…). […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Адкрыты набор на адукацыйную праграму імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы
Адкрыты набор на прэстыжную адукацыйную праграму ім. Лэйна Кіркланда (#Польшча), якая можа быць карыснай, у тым ліку, і грамадска-культурніцкім дзеячам Беларусі Дзе: ВНУ ў адным з 5 буйных гарадоў ПольшчыКалі: верасень-чэрвень 2022Для каго: Падаваць заяўкі на Праграму могуць маладыя лідэры і эксперты, якія маюць вышэйшую адукацыю, зацікаўленыя ў развіцці дэмакратыі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці ў […]
Арт-хутар «Васіліна» запрашае на бясплатныя тыднёвыя творчыя рэзідэнцыі
Арт-хутар “Васіліна” на Валожышчыне запрашае на бясплатныя тыднёвыя індывідуальныя творчыя рэзідэнцыі На выпадак, калі вы прапусцілі, дублюем гэтую прыўкрасную прапанову:“Месца з ідэальнай атмасферай для поўнага занурэння ў стваральныя працэсы. Цішыня, адсутнасць суседзяў, панарамныя вокны з шыкоўнымі краявідамі — найлепшыя крыніцы натхнення.” Для каго: беларускія #пісьменнікі, #мастакі, #музыкі ды іншыя прадстаўнікі творчых прафесійШто прадастаўляюць гаспадары: – […]
Artium Museoa абвясціў конкурс імя Juncal Ballestín на міжнародныя даследчыя гранты
Artium Museoa, Музей сучаснага мастацтва Краіны Баскаў, абвяшчае конкурс імя Juncal Ballestín на міжнародныя даследчыя гранты Музейны Цэнтр даследаванняў і дакументацыі баскскіх мастачак, феміністак у практыцы і тэорыі мастацтва зыходзіць з прыхільнасці музея сучаснасці і гісторыі #мастацтва, а таксама сваёй місіі наскрозь уключаць у свае праграмы дзейнасці жанчын-мастачак і тэарэтыкаў #фемінізм‘у. #грант названы ў памяць […]
Holt/Smithson Foundation прапануе даследчыя стыпендыі пра зямлю, прыроду і лэндарт
Навукова-даследчыя стыпендыі ад Holt/Smithson Foundation Калі вы даследуеце альбо мастацкім чынам працуеце з тэмай зямлі, прыроды, у тым ліку індустрыяльным уплывам на яе, энтрапійнымі змяненнямі, звярніце ўвагу на стыпендыі ад амерыканскага Фонда Хольт і Смітсана, якія на 2022 прысвечаныя тэмам: ⁃ Этыка працы з прыродай/на зямлі (Earthworks Ethics) і #LandArt /#лэндарт ⁃ Лакальныя наратывыДля каго: […]
ArtNature/NatureArt: праграма для мастацкіх калектываў у Ірландыі
“ArtNature/NatureArt” – #AiR праграма для мастацкіх калектываў у ІрландыіМэтай праграмы з’яўляецца стымуляванне развіцця груп маладых мастакоў і павышэнне міжнароднага рэзанансу іх творчасці. Тэма ўзаемадычыненняў мастацтва і прыроды зыходзіць ад лакацыі рэзідэнцыі, маёнтка Glenkeen Garden. Каб даследаваць гэтую тэму як мага больш шырока і глыбока, Фонд Крэспа дае мастакам сетку гуманітарыяў і навукоўцаў для міждысцыплінарнага абмену. […]
Шведскі Інстытут адкрыў анлайн-праграму па менеджменце для лідараў і кіраўнікоў
Найкруцейшая анлайн-праграма па менеджменце ад Шведскага Інстытута Калі: травень-лістапад 2022Для каго: амбіцыйных і наватарскіх лідараў(-ак), кіраўнікоў(-іц) – у тым ліку – творчых і сацыяльных бізнесаў, якія імкнуцца практычна рэалізоўваць у сваёй працы каштоўнасці грамадства і навакольнага асяроддзя, правоў чалавека. «Быць часткай «трансфармацыі ўстойлівага развіцця» – гэта адзін са спосабаў, праз якія людзі могуць напраўду змяніць […]
CrossCulture Program адкрыла стажыроўку ў Германіі і іншых краінах
#стажыроўка ў межах CrossCulture Program у Германіі і не толькіДля тых, хто хоча прыняць удзел у праграме ў галіне ўмацавання грамадзянскай супольнасціШто рабіць: набываць новыя міжкультурныя навыкі, знаёмствы і прафесійныя ведыПрацягласць: 2-3 месяцыУмовы адбору: – 23+ год;– 2+ гады досведы працы альбо ўдзелу ў валанцёрскіх арганізацыях;– добры ўзровень англійскай мовы.Ддл: як мага хутчэй.Дэталі і заяўка
У Каўнасе шукаюць валанцёраў на ролю СММ-менеджараў для культурнага цэнтра
#Валанцёрства ў Каўнасе, ЛітваКаб аказваць дапамогу супольнасцям у рэалізацыі праектаў і арганізацыі мерапрыемстваў, шукаюцца людзі на ролю #СММ-менеджара.Арганізатар: Kaunas Cultural Center of Various NationsПрадастаўляецца: пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткіДдл: як мага хутчэйБольш: тут
WHW Akademija ў Заграбе адкрыла набор для творцаў у візуальных і перфарматыўных мастацтвах
WHW Akademija ў Заграбе, Харватыя, для творцаў ў візуальных і перфарматыўных мастацтвах25 студзеня cканчаецца набор на 4-ую эдыцыю гэтай эксперыментальнай, міждысцыплінарнай, бясплатнай праграмы вывучэння мастацтваў. Праграма гэтага года факусуецца на калектыўных спосабах вытворчасці мастацтва і ведаў на аснове паняцця мастацкай экалогіі, якая можа спрыяць міждысцыплінарнай практыцы і супрацоўніцтву, стымуляваць ідэі і ўзмацняць супольнасці.Для каго: асоб, […]