Арт-хутар “Васіліна” на Валожышчыне запрашае на бясплатныя тыднёвыя індывідуальныя творчыя рэзідэнцыі На выпадак, калі вы прапусцілі, дублюем гэтую прыўкрасную прапанову: “Месца з ідэальнай атмасферай для поўнага занурэння ў стваральныя працэсы. Цішыня, адсутнасць суседзяў, панарамныя вокны з шыкоўнымі краявідамі — найлепшыя крыніцы натхнення.”
Для каго: беларускія #пісьменнікі, #мастакі, #музыкі ды іншыя прадстаўнікі творчых прафесій Што прадастаўляюць гаспадары: – вясковая хата з пячным ацяпленнем, магчымасцю гатаваць сабе ежу ці купляць гатовае харчаванне, а таксама шанец пазнаёміцца з сельскім бытам, вясковымі традыцыямі, гістарычнымі мясцінамі і прыродай. Крыніца і сувязь з гаспадарамі #рэзідэнцыя#Беларусь
ВЕДАЕЦЕ ПРА ПАДОБНЫЯ ПЛЯЦОЎКІЎ БЕЛАРУСІ? Накідайце, калі ласка, спасылкі ў каменты!