sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Польскія арт-куратары ладзяць анлайн-выставу пра міграцыю ў эпоху антрапацэну

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Яшчэ адна #выстава ад польскіх арт-куратараў – з «Wirtualne Muzeum Antropocenu» на тэму міграцыі Вектар анлайн–выставы – комплексна і шматбакова паглядзець на міграцыю ў эпоху антрапацэну: што насамрэч значыць быць мігрантам,як гэта – міграваць па розных прычынах,ці ёсць міграцыя добрым варыянтам для ўсіх, хто адпраўляецца ў гэта падарожжа,як жывёлы, вымушаныя эміграваць, спраўляюцца са зменамі ў […]

Выстава «Больш не дзейсны» ў Кракаве шукае творы пра страты і настальгію

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Міжнародная #выстава «Больш не дзейсны» (No longer valid) ад фонда AP KunstArtДзе: Галерэя Momentum, Кракаў, #Польшча Арганізатары ў пошуку твораў #мастацтва, звязаных са стратамі, закінутымі каштоўнымі сэнсамі і настальгіі па іх. Знайдзіце сённяшнія гісторыі вам ўжо падаюцца нядзейснымі:– прасторы, якія больш не служаць сваім мэтам,– ідэнтычнасці, застылі «ў працэсе распрацоўкі»,– тавары, якія больш не варта […]

«Рэпарцёры без меж» прапануюць журналісцкую стыпендыю на перазагрузку ў Германіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Журналісцкая #стыпендыя на перазагрузку ад «Рэпарцёраў без меж» #ГерманіяМагчымасць перазагрузіцца і рэалізаваць свой праект у Германіі. Для каго: #журналісты, якія жывуць і працуюць у краінах з абмежаванай свабодай слова і знаходзяцца ў стрэсавых умовах. Калі: чэрвень – лістапад 2022. Умовы:– штомесячная стыпендыя 1 000 EUR,– пакрыццё транспартных выдаткаў,– прадастаўленне жытла і псіхасацыяльнай падтрымкі. Чакаецца, што […]

Віртуальная выстава «The Divine Feminine» прысвечаная жаночай энергіі і прыродзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Віртуальная #выстава «The Divine Feminine»: святкаванне жаночай энергіі ўнутры чалавека і прыроды Арганізатары ART from HEART сцвярджаюць, што боская жаноцкасць ёсць унутры кожнага. Прыняць яе, асэнсаваць моц у мяккасці – значыць кінуць выклік ідэі грамадства ў тым, што такое быць моцным. Гэта ідэя НЕ грунтуецца на гендары, біялогіі, не звязаная выключна з урадлівасцю і роллю […]

Прымаюцца заяўкі на Fringe Festival у Стамбуле і Сінгапуры

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прымаюцца заяўкі на Fringe Festival – Istanbul і SingaporeВерагодна, вы чулі пра міжнародны фестываль выканальніцкіх мастацтваў Fringe, які нарадзіўся ў Эдынбургу ў 1947-м і з цягам часу разросся ў разгалінаваны фестывальны сусвет з «філіямі» ў шматлікіх гарадах планеты. Каб трапіць на сам знакаміты Edinburgh Festival Fringe, варта настроіцца на пэўны падрыхтоўчы шлях, пра які ёсць […]

Канал дзякуе за 500 падпісчыкаў і рыхтуе новыя спасылкі для творцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дарагія! З нагоды перакрочанай вехі ў 500 падпісчыкаў [зараз як будзе мінус сорак! – рэд.] нас перапаўняюць найлепшыя эмоцыі і пачуцці – да вас! Шчыра дзякуем вам за давер і рыхтуем на бліжэйшы тыдзень дзясяткі спасылак на цікавыя шанцы паспрабаваць свае творчыя сілы. І хутка будуць #даследванні!

Фестываль лічбавых мастацтваў FutuRetro у Грэцыі прымае заяўкі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прымаюцца заяўкі на Міжнародны #фестываль лічбавых мастацтваў «FutuRetro» ў Грэцыі З-за сучасных нагод для дыскамфорту і скептыцызму (праз пандэмію, эканамічны крызіс, змены клімату і г. д.) фестываль звяртаецца да навуковай фантастыкі і реэтрафутурызму, каб убачыць тэхналагічныя вехі сённяшняга дня. Адпаведна, тэмы праектаў павінны быць звязаныя з пераасэнсаваннем узаемадзеяння будучыні і сучаснасці. Для каго: #мастакі, #навукоўцы, […]

Sekktor прымае анонсы магчымасцяў і мерапрыемстваў у сферы культуры і мастацтва

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Каллегі і каляжанкі! Калі вы бачыце рэлевантныя анонсы магчымасцяў у іншых крыніцах, і, тым больш, калі ладзіце ўласныя мерапрыемствы/праекты, разлічаныя на адмыслоўцаў у сферы культуры/мастацтва, творчых прадпрымальнікаў, і хацелі б апублікаваць свае анонсы тут, вы можаце даслаць інфармацыю: ⁃ нам на email [email protected] ⁃ нашаму адміну [human] – @sekktor_online ⁃ боту – @sekktor_CallsBot

Feminist Translocalities праводзіць канферэнцыю самаарганізаваных ініцыятываў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#канферэнцыя самаарганізаваных ініцыятываў ад Feminist Translocalities Паводле арганізатараў, сацыяльныя інстытуты, якія існуюць сёння, адстаюць ад рэчаіснасці. У гэты час самаарганізаваныя аб’яднанні кіруюцца новымі тэорыямі і практыкамі. На сустрэчы прапануюць абмеркаваць альтэрнатывы, якія ўжо існуюць, а таксама спланаваць новыя палітыкі кагнітыўных і саматычных кааперацый унутры #квір– / анарха- / #фемінізм – самаарганізацый. Тэмы канферэнцыі:– працоўная этыка,– […]

Lademoen Kunstnerverksteder прапануе дзве рэзідэнцыі ў Нарвегіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Адразу дзве рэзідэнцыі ад фонда Lademoen Kunstnerverksteder, #НарвегіяФонд рэалізуе наступныя праграмы: 1⃣ выяўленчае #мастацтва– удзел могуць прыняць #мастакі ўсіх накірункаў,– прапаноўваецца студыя і доступ да агульных майстэрняў,– заяўка тут. 2⃣ #міждысцыплінарныя_праекты– удзел могуць прыняць #музыкі #літаратары #тэатралы #танцоры і іншыя #творцы,– заяўка тут. Што прапануюць:– асобную кватэру-студыю,– магчымасць прэзентацыі сваёй працы. Ддл: 1 сакавіка.Старонка арганізатараў. […]