Паводле арганізатараў, сацыяльныя інстытуты, якія існуюць сёння, адстаюць ад рэчаіснасці. У гэты час самаарганізаваныя аб’яднанні кіруюцца новымі тэорыямі і практыкамі.
На сустрэчы прапануюць абмеркаваць альтэрнатывы, якія ўжо існуюць, а таксама спланаваць новыя палітыкі кагнітыўных і саматычных кааперацый унутры #квір– / анарха- / #фемінізм – самаарганізацый.
Тэмы канферэнцыі: – працоўная этыка, – унутраныя тэхналогіі ўзаемадзеяння ўдзельнікаў/удзельніц супольнасці, – наколькі адкрытыя нашы прасторы? – абмен рэсурсамі.
Калі: 26 лютага, з 14:00 да 19:00. Удзел бясплатны.