Працягваецца збор заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Ацэньвацца будзе не толькі дызайн і паліграфічнае выкананне вокладкі, але і іх адпаведнасць зместу кнігі. Таму ў журы прэміі ўвойдуць творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
TaikaBox: Oulu Dance Hack — нэтворкінг і супрацоўніцтва мастакоў і тэхнолагаў у Фінляндыі
TaikaBox: Oulu Dance Hack – нэтворкінгавая сустрэча, прысвечаная мастацтву і тэхналогіям, у #Фінляндыя Для каго: #мастакі, #дызайнеры, #танцоры, #перформеры, #артысты, праграмісты і інш. #творцы. Калі: 27 – 31 траўня. ODH – гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з мастакамі-аднадумцамі і спецыялістамі ў галіне тэхналогій, якія зацікаўлены ў творчай рызыцы і супрацоўніцтве ў захапляльнай і спрыяльнай атмасферы. Удзельнікі […]
Texas A&M University прапануе рэзідэнцыю для творцаў розных дысцыплін з 1 верасня па 30 лістапада
Texas A&M University – творчая #рэзідэнцыя па распрацоўцы новых праектаў #ЗША Для каго: #творцы розных дысцыплін.Калі: 1 верасня – 30 лістапада. Школа перформансу, візуалізацыі і прыгожых мастацтваў Тэхаскага ўніверсітэта запрашае творцаў папрацаваць у міждысцыплінарнай прасторы. Школа будуецца на міждысцыплінарных блоках «Навука танца» (аб’ядноўвае танец, біялагічныя навукі і навукі аб здароўі), «Візуалізацыя» (аб’ядноўвае выяўленчае мастацтва з […]
Kunstraum Lakeside аб’яўляе конкурс персанальных выстаў у Аўстрыі для мастакоў і дызайнераў
Kunstraum Lakeside – #конкурс прапаноў персанальных выстаў у #Аўстрыя Для каго: #мастакі, #перформеры, #дызайнеры і г.д.Калі: 6 – 8 тыдняў у 2025. Запрашаюць з праектамі на тэму «глюк». Цікавяць працы, ў якіх творцы эксперыментуюць са спосабамі рэпрэзентацыі ў выяўленчым мастацтве, даследуюць мяжы мастацтва, навукі і тэхналогій. Інстытуцыя Kunstraum Lakeside звязана з навукова-тэхнічным паркам, праграма арыентавана […]
Fira B! у Іспаніі: маркет-фестываль музыкі і выканальніцкіх мастацтваў для артыстаў і перформераў
Fira B! – маркет-#фестываль музыкі і выканальніцкіх мастацтваў у #Іспанія Для каго: #музыкі, #перформеры, #артысты, #кампазітары і г.д.Калі: 9 – 12 кастрычніка і 2 – 5 лістапада. Запрашаюць прыняць удзел у праграме музыкі і выканальніцкага мастацтва, якія будуць праходзіць у розныя тыдні. Мерапрыемства накіравана на стварэнне прасторы для сустрэч артыстаў, каб стымуляваць творчасць і супрацоўніцтва. […]
Падтрымка мабільнасці для беларускіх дзеячаў культуры і творчых індустрый у 2024 годзе
Раскрываючы тэму падтрымкі мабільнасці для беларускіх дзеячаў/-к культуры і творчых індустрый, з радасцю узгадаем серыю публікацый у сяброўскім медыя 34mag.net Разам з партнёрамі з праграмы MOST+, што спансуе прафесійныя паездкі беларусаў і беларусак у краіны ЕС, 34MAG выбралі мерапрыемствы, на якія можна паехаць у бліжэйшыя месяцы па новыя веды і міжнародны #нетворкінг. Ужо зараз набрацца натхнення на […]
Інфасесія конкурса праектаў мабільнасці #EU4Culture: падсумаванне і відэа з адказамі на пытанні
У чацвер мы зладзілі інфасесію конкурса праектаў мабільнасці ад #EU4Culture. Дзелімся падсумаваннем гарачых пытанняў + відэа! Ніжэй вы знойдзеце некалькі акцэнтаў, якія могуць патлумачыць, наколькі конкурс пасуе вам, а ваша ідэя мабільнасці – умовам конкурсу. Таксама пагартайце карткі – спадзяемся, вы знойдзеце адказы і на вашыя пытанні. 1⃣Нагадаем, што конкурс праектаў мабільнасці ад #EU4Culture скіраваны […]
Літоўскі акселератар Bridgio адкрыў прыём заявак на бясплатную праграму для прадпрымальнікаў
Літоўскі #акселератар з беларускімі каранямі Bridgio адкрыў прыём заявак на бясплатную адукацыйную праграму для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў Never XЗапрашаюцца фаўндэры/_кі стартапаў, прадпрымальнікі/_ці без #стартап-досведу і проста тэх-энтузіясты з прадуктовай iдэяй. Няма абмежаванняў па індустрыях! Праграма доўжыцца 1,5 месяца, праходзіць на ENG #анлайн + плануюцца некалькі вочных сустрэч у #Вільнюс, #Літва. Фокус праграмы – на дапамозе фаўндэра з […]
Фонд MOCHNARTE у Польшчы запрашае беларускіх мастакоў на кароткатэрміновыя рэзідэнцыі ў 2024 годзе
Фонд MOCHNARTE, #Польшча, запрашае беларускіх творцаў, якія займаюцца сучасным візуальным мастацтвам, прыняць удзел у конкурсе на кароткатэрміновыя рэзідэнцыі Для каго: #мастакі/_чкі індывідуальна ці калектывамі. Тэрмін прыбывання: 3-15 дзён цягам 2024. Фонд знаходзіцца ў вёсцы Mochnate недалёка ад мяжы з Беларуссю, каля Белавежскай пушчы. Архітэктурны комплекс складаецца з некалькіх дамоў, якія адпавядаюць традыцыям мясцовага драўлянага дойлідства. […]
Фінальны пітчынг Create Culture Lab у Вільнюсе 7 лютага з прэзентацыяй праектаў і нэтворкінгам
Фінальны пітчынг ад Create Culture Lab #Вільнюс, #Літва Калі: 7 лютага ў 18.30. Дзе: SOLO SOCIETY (St. Stepono, 33) Кульмінацыйны момант CreateCulture Lab – прэзентацыйная сесія. Прыгатуйцеся ўбачыць, як удзельнікі спрынту дэманструюць свае прататыпы і праекты. Мінімум тры выбітныя праекты атрымаюць доступ у акселератар партнёра Create Culture Lab і пачатковыя інвестыцыі. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі […]