Academy in Exile – даследчыцкая #стыпендыя для навукоўцаў у групе рызыкі, #Германія
Для каго:#даследчыкі ў групе рызыкі, якія маюць кандыдацкую ступень у галіне гуманітарных, сацыяльных навук або права. Калі: 24 месяцы з ліпеня.
AiE запрашае навукоўцаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі з-за сваёй акадэмічнай працы і/або грамадзянскай актыўнасці ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі і імкнення да акадэмічнай свабоды. Стыпендыі будуць рэалізаваныя ва Ўніверсітэце Дортмунда і Інстытуце перспектыўных даследаванняў у галіне гуманітарных навук Эсэна.
Праграма прапануе: – стыпендыю 2500 EUR / месяц – медыцынскую страхоўку да 500 EUR / месяц.