Hučna Fest-2024 запрашае грамадскія арганізацыі і ініцыятывы ў #Варшава, #Польшча Для каго: #НДА, культурныя ініцыятывы і г.д. Калі: 29 чэрвеня. На беразе Віслы зноў пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Чакаюць заяўкі ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў і праектаў, якія жадаюць распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі. […]
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat
Адчынена рэгістрацыя на Арт Маркет 6-7 ліпеня з новымі правіламі ўдзелу
Адчынена рэгістрацыя для ўдзельнікаў на Арт Маркет 6 і 7 ліпеня Просяць звярнуць увагу на наступныя моманты: 1⃣З гэтага часу з вамі будуць звязвацца па электроннай пошце, якую вы пішаце ў заяўцы. 2⃣У заяўцы трэба пакінуць нумар тэлефона, куды вам адправяць смс, каб вы праверылі пошту, паспелі адправіць свае фатаграфіі для рэкламных пастоў. Вы будзеце […]
Конкурс на ўдзел у анлайн-выставе «Corpus: мяжа падзелу» для творцаў медыя-арту
«Corpus: мяжа падзелу» – #конкурс на ўдзел у анлайн-выставе Для каго: #творцы (UPD! любых гендараў), якія працуюць з #media_art. Запрашаюць прыняць удзел у выставе-даследаванні, якая шукае праз медыя-#арт адказ на пытанне «ці сапраўды наша цела належыць нам і з’яўляецца “мяжой”». Задача выставы – даследаванне пастаўленага вышэй пытання праз творы сучасных мастакоў і мастачак, якія працуюць […]
Сустрэча з Вольгай Мжэльскай: персанальны досвед арт-менеджара і куратаркі 7 чэрвеня
«Вырашаем праблемы: персанальны досвед Вольгі Мжэльскай» – сустрэча з беларускай куратаркай, арт-менеджаркай ад #ArtPowerBelarus Калі: 7 чэрвеня, 17.00-18.30 (па Варшаве). Толькі сапраўдны досвед і ніякіх тэорый! На прыкладах са сваёй уласнай практыкі Вольга раскажа пра тое, якія праблемы і задачы з’яўляюцца для яе стартам для дзейнасці і патлумачыць, чым у працы арт-менеджара дапамагаюць супольнасці і […]
BBA Photography Prize 2024: конкурс фатаграфіі ў Берліне з прызам 1500 EUR і выставой
BBA Photography Prize 2024 – #конкурс фатаграфіі ад галерэі BBA у #Берлін, #Германія Для каго: #фатографы і #фотамастакі. Запрашаюць і сталых фатографаў, і пачаткоўцаў. Цікавіць канцэптуальнае мысленне і тэхнічнае майстэрства, а таксама тэматычная глыбіня. Узнёсак за заяўку – 49 EUR. Пераможца атрымае:– выставу ў Берліне– 1500 EUR. Ддл: 15 ліпеня.Падаць заяўку. #арт #мастацтва #фатаграфія #візуальныя_мастацтвы […]
Internationalen Kurzfilmtage Winterthur: Фестываль кароткаметражнага кіно ў Швейцарыі ў лістападзе
Internationalen Kurzfilmtage Winterthur – #фестываль кароткаметражнага #кіно ў #Швейцарыя Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #відэа. Калі: лістапад. Internationalen Kurzfilmtage Winterthur – найважнейшы фестываль кароткаметражных фільмаў у Швейцарыі. Акрамя кінапаказаў падчас фестывалю адбываюцца чытанні, канцэрты і г.д. Запрашаюць за кароткім метрам (не больш за 30 хвілін), які створаны не пазнец за 2023 год. Арганізатараы прапануюць:– прызы […]
PAHLM: Рэзідэнцыя па кераміцы ў Францыі для творцаў з 9 верасня па 26 кастрычніка 2024
PAHLM – #рэзідэнцыя па кераміцы ў #Францыя Для каго: #творцы керамікі. Калі: 9 – 21 верасня і 7 – 26 кастрычніка 2024. Запрашаюць папрацаваць з керамікай недалёка ад Тулузы. Цікавяць дыялектычныя адносіны паміж майстэрствам і прамысловасцю, традыцыямі і сучаснасцю, мясовасцю. Веданне французскай мовы будзе перавагай. Узнёсак за заяўку – 10 EUR. Арганізатары прапануюць:– ганарар 2500 […]
Далучайцеся да валанцёрскай каманды беларускай моладзевай арганізацыі «ІншыЯ»
Далучайцеся да валанцёрскай каманды і станьце часткай «ІншыЯ!» ІншыЯ — гэта беларуская моладзевая арганізацыя, якая: працуе для Беларусі і для моладзі Беларусі; складаецца з маладых беларус_ак, якія жывуць у розных краінах. Наша місія – развіццё інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі. Нашы каштоўнасці: правы чалавека, інклюзія, гендарная […]
Áras Éanna арт-резиденцыя ў Ірландыі для творцаў розных дысцыплін з 3 па 30 ліпеня
Áras Éanna – #арт–#рэзідэнцыя ў #ІрландыяДля каго: #творцы розных дысцыплін. Калі: 3 – 30 ліпеня. Áras Éanna – самы заходні цэнтр мастацтваў у Еўропе, размешчаны на невялікім востраве Гэлтахт Ініс Оір. Запрашаюць творцаў засяродзіцца на працы і прадэманстраваць свае творы ва ўнікальным асяроддзі гэтай выспы, насельніцтва якой складае менш за 300 чалавек. Арганізатары прапануюць:– пражыванне– […]
re:natura #04 – Æther: конкурс гукавых твораў для зборніка з ганарарам 100 EUR
re:natura #04 – Æther – #конкурс гукавых твораў для выпуску зборніка Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы гуку. Запрашаюць гукавых творцаў, паэтаў, эксперыментальных музыкаў і радыёфанічных гукадызайнераў падзяліцца сваімі поглядамі на навакольнае асяроддзе ў фармаце гуку. Арганізатары прапануюць:– ганарар за выкарыстанне запісу 100 EUR. Ддл: 30 чэрвеня.Падаць заяўку. #музыка #саўнд_дызайн #экалогія