Вось яшчэ адна вельмі вартая ініцыятыва. Хочаце сачыць, дзе, як і калі беларусы ў вашым горадзе ці краіне будуць адзначаць святы і памятныя даты? Альбо даведацца пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія імпрэзы? Заставацца на беларускай хвалі дапаможа тэлеграм-бот «Будзьма разам!» (https://t.me/Budzma_razam_bot). Гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Напамін: уначы пераводзяцца гадзіннікі
Нагадваем, што ўначы пераводзяцца гадзіннікі!
29 кастрычніка памятаем беларускіх навамучанікаў, вызнаўцаў і ахвяр камуністычнага рэжыму
Заўтра у нядзелю 29.10 адзначаем памяць Беларускіх навамучанікаў і вызнаўцаў, а таксама усіх ахвяр камуністычнага рэжыму, узгадваем забітых НКВД прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты.Літургія – 10.00. Заўпакойная ліція з чытаннем імёнаў забітых – 11.00.Сябрына з чытаннем вершаў забітых паэтаў і спевам песен на іх словы – 11.15
Сёння Вячэрні не будзе
Сёння Вячэрні не будзе!
28 кастрычніка ў Вільні пройдзе памінальная субота ў Беларускай праваслаўнай царкве
Заўтра 28.10 – Дзяды і памінальная субота! Знаходзячыся ў эміграцыі, многія з нас не маюць магчымасці наведаць магілы сваіх родных. Але заўсёды ёсць магчымасць памаліцца за іх на заўпакойнай Літургіі. Хрыстос, як мост, што злучае свет жывых і памёрлых. Бо памёрлых у Яго німа. У Ім усе жывыя. І праз Яго мы знаходзім магчымасць СУСТРЭЧЫ, […]
Тэлеграм-канал прыходу Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні прызнаны экстрэмісцкім
Прывітанне!Нічога не прадвяшчала, і вось… Сення прыйшла навіна аб тым, што тэлеграм-канал нашага прыходу ўлады прызналі экстрэмісцкім. Што на гэты конт мы можам сказаць? 1. Пасля падзей 2020 года паняцце “экстрэміст” у нашай краіне памяняла сваё значэнне на абсалютна супрацьлеглае. Быць “экстрэмістам” у Беларусі – гэта значыць НЕ падтрымліваць гвалт і рэпрэсіі. 2. Тое, што […]
Пачалі прыбіранне беларускіх магілачак на Ёўфрасінеўскіх могілках перад Дзядамі
Сёння, не глядзячы на дождж і вецер, пачалі прыбіранне беларускіх магілачак на Ёўфрасінеўскіх могілках перад Дзядамі. Дзякую Наталля Дынько!Пачалі з магілачкі чалавека, якога вельмі паважаю – Сяргея Паўловіча. Ён мой зямляк. Родам з Кобрыншчыны. Багаслоў, пэдагог, перакладчык, У 1926 была надрукавана падрыхтаваная ім «Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету. Для беларускіх пачатковых школ і малодшых класаў гімназій». […]
Запрашаем на нядзельную Літургію ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Запрашаем на нядзельную Літургію! Калі хочаце каго памянуць, пішыце імёны ў каментарах.
Дзяды ў праваслаўным календары: памінальная літургія 28 кастрычніка і ўшанаванне ахвяр
Дзяды – старадаўні памінальны дзень Беларусаў! Па праваслаўным календары Дзяды прыпадаюць на СУБОТУ 28-е КАСТРЫЧНІКА. У гэты дзень будзем служыць заўпакойную літургію. У НЯДЗЕЛЮ 29-ша КАСТРЫЧНІКА на Літургіі будзем памінаць “РАСТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ”, а таксама УСІХ АХВЯР бязбожнага камуністычнага рэжыму. На заўпакойнай літургійнай малітве будзем чытаць іх імёны. На паслялітургійнай сябрыне пачытаем вершы забітых саветамі паэтаў. […]
Тэзе выступіў на малітоўным вечары літуоўскай супольнасці ў Троіцкай базыльянскай царкве ў Вільні
Учора па запрашэнню літуоўскай супольнасці Тэзе пабываў на іх малітоўным вечары і прадстаўляў там супольнасць праваслаўных грамад Кантстантынопальскага патрыярхату у Літве. Натхняльная атмасфера, найцудоўнейшыя спевы, шчырая і простая малітва. Для мяне было надзвычай кранальна прачытаць урывак з Евангелля на беларускай мове падчас служэння, на якім гучала мноства розных моваў. Вячэрня, дарэчы, была ў Троіцкай базыльянскай […]