Стрэчанне – дзівосная сустрэча чалавека і Бога! Праведны старац Сямён і маленькі Хрыстос. Старое і Новае! Знямоглае і Магутнае! Дарагія, заўтра мы таямніча будзем перажываць гэтую падзею, станем яе сведкамі і саўдзельнікамі ў Таінстве святой Еўхарыстыі. Шчыра запрашаем усіх на Літургію Стрэчання, каб і нам сустрэць Хрыста, абнавіць сваё састарэлае і слабое, напоўніцца Божаю сілаю! […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Запрашаем на сустрэчу ў Чацвер: Чытанне Чацвёртага раздзела Евангелля паводле Лукі
Псіхалогія, парады дасведчаных людзей, уласныя пошукі – тое, што часта дапамагае нам зарыентавацца ў жыцці. Але ёсць той арыентыр і сэнс, які пераўзыходзіць ўсё зямное і чалавечае – Слова Хрыста! Евангелле дае ўбачыць Божую перспектыву нашага жыцця і дзейнасці. Не выкарыстоўваючы гэтай магчымасці, мы вельмі абмяжоўваем сябе ў развіцці. ШТОТЫДНЯ Ў ЧАЦВЕР А 18-й гадзіне […]
Памяць свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага і перанос святкавання Трох Свяціцеляў у Вільні
На сёння прыпадае памяць свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага і на сёння пераносім святкаванне Трох Свяціцеляў – Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Яна Златавуста. Літургія ў гонар гэтых святых пачнецца сёння ў нашай царкве а 18-й гадзіне (Bokšto g.4). Запрашаем да супольнай малітвы!
Воскресная служба в Беларуском приходе в Вильнюсе
https://www.youtube.com/live/9HzF6Agz9UE?si=dtF8ZBnif3DW2cL_ Служба тут Воскресная служба в Беларуском приходе в Вильнюсе
Запрашаем на службу ў храм сёння ў 17:00 і заўтра ў 10:00
Запрашаем у наш храм на службу! Дарагія браты і сёстры!У шуме штодзённага жыцця мы часта забываемся на тое, што сапраўды важна – нашу сувязь з Богам. Запрашаем вас правесці час у супакое, малітве і духоўным яднанні. Калі? Сёння ўвечары Час пачатку: 17:00 Яшчэ калі? Заўтра раніцай Час пачатку: 10:00 Давайце разам узнясем свае малітвы да […]
Чытанне Евангелля паводле Лукі ў парафіяльным доме ў Вільні 23 студзеня
Хрыстос пакінуў нам сваё пасланне – святое Евангелле. Чытаючы яго мы сузіраем – жывы вобраз Госпада Іісуса, прымаем Яго адказы на пытанні нашага жыцця. Сёння мы ізноў збіраемся на чытанне Хрыстовага Слова у нашым парафіяльным доме па адрасу Bokšto g. 4. а 18й гадзіне. (Урывак з Евангелля паводле Лукі. Чацвёрты раздзел з 14 па 36 […]
24.01 змяняецца месца беларускай малітвы за адзінства хрысціян у Вільні
УВАГА 24.01 змяняецца месца правядзення беларускай малітвы за адзінства хрысціян. Мы сустрэнемся не ў будынку Рэфармацкай царквы, а ў будынку Лютэранскай царквы па адрасу VOKIEČIŲ g. 20 а 18-й гадзіне!
Сёння размоўны клуб літоўскай мовы не адбудзецца
СЁННЯ размоўнага клубу літоўскай мовы не будзе!
Тыдзень малітвы за хрысціянскую еднасць пройдзе ў Вільні 24 студзеня ў Рэфармацкай царкве
Хрысціянскі свет адзначае Тыдзень малітвы за хрысціянскую еднасць. У пятніцу 24-га студзеня а 18-й гадзіне па адрасу Pilimo g.18 у будынку Рэфармацкай царквы адбудзецца малітва за хрысціянскую еднасць беларускіх рэлігійных грамад г. Вільні. Усіх шчыра запрашаем да супольнай малітвы і сустрэчы!
Расклад набажэнстваў з 19 па 31 студзеня 2025 у Беларускай парафіі Дабравешчання ў Вільні
Расклад Набажэнстваўз 19.01 па 31.01 студзеня 2025 года у Беларускай парафіі Дабравешчання г. Вільні. 18.01 Субота17:00 – Вячэрня, споведзь, размовы. Памінальная малітва за ўпакой Леакадзіі Шышэі (дзень смерці) 19.01. Нядзеля 30-я пасля Пяцідзесятніцы. Тон 5. Прп. Макарыя Вялікага, свц. Марка Эфесскага10:00 – Літургія, сябрына. 25.01. Субота. свц. Грыгорыя Багаслова. 17:00 – Вячэрня, споведзь. 26.01. Нядзеля […]