Партыя Народная Грамада

Канал партыі Мікалая Статкевіча

Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

У Брэсцкім судзе пачаўся завочны разгляд крымінальнай справы супраць актывістаў

Партыя Народная Грамада

Сёння 25 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе пачаўся завочны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітрэнкі, Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкала. Судзілішча вядзе, так званны суддзя Андрэй Лешчанка. Партыя “Народная Грамада” выказвае глыбокае абурэнне пачаткам завочнага разгляду крымінальнай справы. Лічым гэта грубым парушэньнем правоў чалавека і чарговай рэпрэсіяй супраць актывістаў, […]

Алена Філатава: пераезд ва Украіну ў 2020 годзе і дапамога ўцекачам з Беларусі

Партыя Народная Грамада

Анонс перадачы „Беларусы XXI-га стагоддзя“: Алена Філатава У 2020-ым годзе па палітычных прычынах пераехала ва Украіну. Яна памагала ўцекачам з Беларусі і не ўцякла з Украіны, калі пачалася вайна https://racyja.com/by/hramadstva/anons-peradacy-belarusy-xxi-ha-stahoddzja-alena-filatava/

Суд Мінска прызнаў кнігі Паўла Севярынца экстрэмісцкімі

Партыя Народная Грамада

Кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца прызнаныя «экстрэмісцкімі» Гаворка пра кнігі “Каменнае сэрца”, “Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі”, “Беларусалім”. Кніга другая. “Сэрца сьвятла”. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 20 чэрвеня. Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі: Telegram-каналы і чаты «ПослеЗавтра», «все останутся, а я умру»;Instagram старонка «bessmertnii7291»;Старонка ва «Укантакце» «Илья Миронов»;Facebook-старонкі «Беларусы Беластоку», «Полоцк, Новополоцк […]

Беларусы Літвы адзначылі Купальле на гары Аўкштаяс з удзелам Народнай Грамады

Партыя Народная Грамада

На гары Аўкштаяс, самым высокім пункце Літвы, 23 чэрвеня 2024 года, у святочны дзень Купалья, беларусы Літвы сабраліся, каб адзначыць старажытнае свята і сімвалічна аддаць агоню пудзіла двух дыктатараў.  Гэтая традыцыя, якая ўжо некалькі гадоў аб’ядноўвае беларусаў за мяжой, з’яўляецца сімвалам надзеі на бліжэйшую перамогу дабра над злом і вяртанне свабоды. “Народная Грамада” ў гэты […]

23 чэрвеня 2024 беларусы Літвы спалілі пудзілы двух дыктатараў на Купалле ў Літве

Партыя Народная Грамада

23 чэрвеня 2024 на Купалле, якое на літоўскай зямлі мае назву Ёнінес, беларусы Літвы ў найвышэйшай кропцы Літвы, гары Аўкштояс усяго за некалькі кіламетраў ад мяжы з Радзімай, спалілі пудзілы двух дыктатараў. Аддаць іх агню ў знак будучай перамогі дабра над злом у гэтую адметную ноч стала ўжо традыцыяй. Упершыню далучыліся прадстаўнікі дыяспары “Беларусы Адэсы”, […]

Сёння 500 дзён без навін ад Міколы Статкевіча, які правёў за кратамі 1484 дні

Партыя Народная Грамада

Сёння 500 дзён, як няма ніводнай навіны ад Міколы Статкевіча. Ён правёў за кратамі 1484 дні. “Прорва. Бездань. Колькі чарнаты і зла, колькі нізкіх энэргій ў гэта ўкладзена. Але святло абавязкова разгоніць цемру. Сёння гэта асабліва відавочна” — напісала ў сваіх сацсетках жонка статкевіча Марына Адамовіч і павіншавала беларусаў са святам Сашэсьця Святога Духа.

23 чэрвеня ў Вільні пройдзе акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Партыя Народная Грамада

Заўтра, 23 чэрвеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, “Народная Грамада” сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1565 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах […]

Партыя Народная Грамада заклікае міжнародную супольнасць падтрымаць беларускіх уцекачоў

Партыя Народная Грамада

У гэты дзень, прысвечаны ўсім уцекачам свету, мы звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам звярнуць асаблівую ўвагу на лёс больш за 600 000 беларусаў, вымушаных уцячы ад рэпрэсіўнага рэжыму пасля выбараў 2020 года.  Партыя “Народная Грамада”, глыбока занепакоеныя сітуацыяй, у якой апынуліся беларускія бежанцы. Яны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, бюракратычнымі перашкодамі, цяжкімі ўмовамі жыцця і адсутнасцю […]

Партыя “Народная Грамада” асуджае рашэнне суда Бялграда аб экстрадыцыі Андрэя Гнета ў Беларусь

Партыя Народная Грамада

Партыя “Народная Грамада” з глыбокай занепакоенасцю ўспрымае рашэнне Вярхоўнага суда Бялграда аб выдачы Андрэя Гнета ў Беларусь. Мы катэгарычна асуджаем палітычна матываваны характар абвінавачанняў супраць Гнета і лічым, што яго экстрадыцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для яго жыцця і свабоды. Беларусь вядома сваімі сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, адсутнасцю незалежнага правасуддзя і катаваннямі ў месцах зняволення. […]