Партыя Народная Грамада

Канал партыі Мікалая Статкевіча

Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.

Мікалай Статкевіч атрымаў прэмію Homo Homini 2026 за барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі

Партыя Народная Грамада

Лідар партыі «Народная Грамада», былы палітвязень Мікалай Статкевіч стаў лаўрэатам прэстыжнай міжнароднай прэміі Homo Homini 2026. Узнагарода была ўручана падчас адкрыцця 28-га Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека One World, які праходзіць у Празе з 11 па 19 сакавіка. Прэмію Homo Homini штогод уручае чэшская праваабарончая арганізацыя «Чалавек у бядзе» — адна з найбольш […]

В Австрии прошёл Социал-демократический конгресс под девизом «Порядок вместо разделения»

Партыя Народная Грамада

Когда весь зал — социал-демократы: как в Австрии прошел Социал-демократический конгресс «здорового человека» В субботу, 7 марта, я в качестве и.о. международного секретаря социал-демократической партии «Народная Грамада» присутствовала на съезде Социал-демократической партии Австрии и получила массу впечатлений. Зал Конгресса был полон, около тысячи человек. Все слушатели — «все в этом зале социал-демократы», как сказала нам, […]

Жанна Семянтовіч удзельнічала ў з’ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі 7 сакавіка

Партыя Народная Грамада

В. а. міжнароднага сакратара партыі «Народная Грамада» Жанна Семянтовіч прыняла ўдзел у з’ездзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, які адбыўся 7 сакавіка. Таксама Жанне Семянтовіч удалося паразмаўляць са старшынём партыі (і віцэ-канцлерам Аўстрыі) Андрэасам Баблерам і нагадаць пра палітзняволеных у Беларусі і пра лёс Мікалая Статкевіча.Падрабязнасці — у наступным допісы.

У Беларусі адзначаюць 8 Сакавіка і віншуюць жанчын-палітзняволеных з Жаночым днём

Партыя Народная Грамада

З НАГОДЫ 8 САКАВІКА Сёння ў Беларусі святкуюць Жаночы дзень. Ведаю, што стаўленне да гэтага свята ў многіх неадназначнае. Некалі і я сам казаў пра яго штучнасць і афіцыёзнасць. І нават ціха пасмейваўся з жанчынак, якія ўрачыста неслі перад сабой са сваёй працы пакамечаны гваздзік. Пакуль хатні “спецыяліст па этыцы” аднойчы не спыталася ў мяне: […]

Партия Народная Грамада поздравляет женщин с 8 Марта и желает здоровья и счастья

Партыя Народная Грамада

Дарагія жанчыны ! Шчыра віншую вас з цудоўным святам — 8 Сакавіка!Дзякуй вам за сілу, смеласць, мудрасць і неабыякавасць. Вы натхняеце сваім прыкладам, падтрымліваеце адзін аднаго і ўносіце вялікі ўклад у агульную справу і будучыню нашай краіны. Няхай у вашым жыцці будзе больш радасці, цеплыні, любові і светлых надзей. Жадаю моцнага здароўя, унутранай сілы, дабрабыту […]

Беларускі добраахвотнік Васіль Рапіцкі загінуў ва Украіне 4 сакавіка падчас баявога задання

Партыя Народная Грамада

Сумная навіна прыйшла сёння. Падчас выканання баявога задання ва Украіне 4 сакавіка загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі. Яму было ўсяго 40 гадоў. У Васіля засталіся двое непаўналетніх дзяцей, жонка і блізкія людзі, для якіх ён быў надзейнай апорай. Цяжка нават уявіць боль, які цяпер перажывае яго сям’я. Васіль быў адным з тых беларусаў, хто […]

Мікалай Статкевіч прапануе стварыць Беларускі міратворчы корпус для супрацьдзеяння агрэсіі Расіі

Партыя Народная Грамада

Днямі я апублікаваў артыкул “АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”, у якім выказаў і абгрунтаваў засцярогі пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі з тэрыторыі Беларусі і пагрозу прымянення Масквой ядзернай зброі з нашай зямлі. Сказаўшы “А” трэба казаць і “Б”. Калі кажаш пра пагрозу, трэба прапанаваць і варыяны яе нейтралізацыі. Прапаную такі плані. Вось […]

Мікалай Статкевіч дзякуе за падтрымку пасля вызвалення і заклікае да салідарнасці з палітвязнямі

Партыя Народная Грамада

Дарагія сябры! Мы з Марынай шчыра дзякуем ўсім, хто віншаваў нас з маім вызваленнем, хто прапанаваў падтрымку, хто ўсе гэтыя гады падтрымліваў нас. Для нас гэта тым болей важна, бо мы ведаем, колькі намаганняў рабіў і робіць правячы рэжым для разбурэння чалавечай салідарнасці. У зняволенні адмыслова навучаныя супрацоўнікі перыядычна казалі мне, што “на волі пра […]

Беларусы Вільнюса штодня запальваюць свечкі каля амбасады ў памяць пра ахвяраў рэжыму Лукашэнкі

Партыя Народная Грамада

Кожны вечар беларусы Вільнюса прыходзяць да народнага мемарыяла каля амбасады Беларусі і запальваюць свечкі. Гэтае месца прысвечана тым, каго забраў рэжым Лукашэнкі, а таксама героям-добраахвотнікам, якія загінулі, абараняючы Украіну. Свечкі гараць у памяць пра тых, каго катавалі, пра тых, хто не вярнуўся з турмаў, пра тых, хто аддаў жыццё за свабоду. Гэты ціхі, але моцны […]