“Шчыра спадзяюся, што яна заблукала. М. Калеснікава прапануе нам вярнуцца на пяць гадоў назад. Як быццам нічога не сталася, не было вайны” — такую пазіцыю выданню LRT выказаў Яўген Вільскі. Чытаць артыкул: https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/2833120/is-valdanciuju-socialdemokratu-priestaringos-zinios-del-politikos-baltarusijos-atzvilgiu Iš valdančiųjų socialdemokratų – prieštaringos žinios dėl politikos Baltarusijos atžvilgiu Iš valdančiųjų socialdemokratų – prieštaringos žinios dėl politikos Baltarusijos atžvilgiu. Šią savaitę […]
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
У Італіі стартуе Зімовая Алімпіяда без беларускага сцяга і гімну
У Італіі стартавала Зімовая Алімпіяда. Але сёлета на ёй не будзе беларускага сцяга і гімну. Беларускія спартоўцы выступаюць пад нейтральным сцягам, і, шчыра кажучы, асаблівага гонару за іх не адчуваецца. Чаму? Бо яны так ці інакш прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі. Гэта значыць — непасрэдна або ўскосна падтрымліваюць рэпрэсіі, катаванні ў турмах, вайну і расійскую агрэсію ва […]
У Мінску з-за эканоміі электраэнергіі вуліцы і двары застаюцца цёмнымі, жыхары скардзяцца
Два дні таму мы пісалі пра новае патрабаванне вусатага дыктатара — узмацніць эканомію электраэнергіі і скараціць вулічнае асвятленне. І вось ужо бачныя першыя «вынікі» гэтай палітыкі. Жыхары Мінска масава пішуць у сацсетках пра цёмныя вуліцы і двары. Горад, які ўлады любяць паказваць як «вітрыну стабільнасці», апынуўся ў паўзмроку, як у Паўночнай Карэі. Людзі іранізуюць, што […]
Лукашэнка загадаў эканоміць электраэнергію і цяпло ў Беларусі праз дэфіцыт рэсурсаў
Яшчэ нядаўна дзяржаўныя прапагандысцкія каналы ў Беларусі распавядалі пра «цёмную і халодную Еўропу». Цяпер жа пра неабходнасць эканоміць святло і цяпло адкрыта загаварылі самі ўлады… вось толькі не ў Еўропе, а ў Беларусі. Падчас чарговай нарады дыктатар Лукашэнка запатрабаваў увесці рэжым жорсткай эканоміі электраэнергіі і раскрытыкаваў чыноўнікаў за тое, што вулічнае асвятленне працуе занадта доўга. […]
Белорусы и иранцы провели совместную акцию «За вашу и нашу свободу!» в центре Вильнюса
https://charter97.org/ru/news/2026/1/31/672000/«За вашу и нашу свободу!»: белорусы и иранцы провели совместную акцию в центре Вильнюса «За вашу и нашу свободу!»: белорусы и иранцы провели совместную акцию в центре Вильнюса Солидарность – наше сильнейшее оружие.
У Беларусі ў студзені адбываліся масавыя аварыйныя адключэнні ацяплення і вады
Пакуль прапагандысты лукашэнкаўскіх медыяў з задавальненнем распавядаюць пра тое, як нібыта «замярзаюць» Еўропа і Украіна, сапраўдны холад гэтай зімой накрыў беларускія гарады. У студзені Беларусь ледзь не кожны дзень трэслі камунальныя аварыі. 15 студзеня ў Жодзіне адбыўся прарыў цеплатрасы з выкідам кіпеню — без ацяплення засталіся жылыя дамы і нават дзіцячы сад. 16 студзеня аварыйнае […]
Актывісты Партыі «Народная Грамада» ўдзельнічалі ў семінары па пенсійнай сістэме Літвы
Актывісты Партыі «Народная Грамада» прынялі ўдзел у семінары, прысвечаным пенсійнай сістэме Літвы. Тэма аказалася надзвычай актуальнай, асабліва для беларускіх уцекачоў, якія сёння працуюць у Літве і плануюць сваё жыццё ва ўмовах вымушанай эміграцыі. Не ўсе ведаюць, як менавіта працуе літоўская пенсійная сістэма: як можна самому адкласці грошы на пенсію, з якіх крыніц складаецца пенсійная выплата, […]
Партыя «Народная Грамада» правяла плённы тыдзень з сустрэчай і ўшанаваннем памяці паўстанцаў
Мінулы тыдзень для Партыі «Народная Грамада» выдаўся вельмі плённым і насычаным. Нават не знаходзілі часу распавесці пра нашыя дзеянні. Выпраўляемся! Адна са значных падзей — сустрэча з Паўлам Севярынцам, які прайшоў праз турмы за вернасць сваім перакананням. Мы абмяркоўвалі беларускую палітычную павестку, прадстаўленне апазіцыі на міжнародным узроўні, наступныя крокі супраць рэжыму Лукашэнкі. Мы паўдзельнічалі ў […]
Мікалай Статкевіч застаецца ў Беларусі і застаецца сімвалам мужнасці і гонару
СТАТКЕВІЧ ВЫЙДЗЕ! Першы раз я ўбачыў Міколу Статкевіча 32 гады таму, на сустрэчы Зянона Пазьняка ў Віцебску. Ішла перадвыбарчая кампанія 1994 года. Зянон выступаў у Драматычным тэатры, а перад уваходам сталі ардынцы «Славянскага сабора» са зняважлівымі плакатамі. Людзі мусілі ўваходзіць у будынак праз іхныя выкрыкі і пагрозы.І тут пад адрывістыя каманды па-беларуску падышла калона апранутых […]
Актывісты Народнай Грамады і прэзідэнты Літвы, Польшчы і Украіны ўсклалі вянкі на могілках Расу ў Вільні
Актывісты Партыі «Народная Грамада» разам з прэзідэнтамі Літвы, Польшчы і Украіны прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў у капліцы на могілках Расу ў Вільні На могілках Расу перапахаваныя кіраўнікі паўстання 1863–1864 гадоў Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі, а таксама яшчэ 18 удзельнікаў паўстання, чые парэшткі былі знойдзеныя ў 2017 годзе на гары Гедымінаса. Яны змагаліся […]