Усiм цiхай ночы, i няхай нiякая халера нас не ўхопiць! Дабранач усiм добрым людзям @mog_drive_chat
M4
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Палітвязні адказваюць на паштоўкі падпісчыкаў
Усё не дарэмна. Жадаем падзяліцца з вамi адказамi палiтвязняў на паштоўкi нашых падпicчыкаў. Гэтыя людзi падтрымлiваюць адзiн аднаго ў няпростыя цяжкiя моманты жыцця. Дзякуем) @stiklevo_chat
Ліпень як сёмы месяц каляндарнага года
ЛІ́ПЕНЬ (lipień) – сёмы месяц каляндарнага года. Палова 2022 году прайшла і першы месяц лета – усё…Сябры, як вы праводзіце лета? #новыясловы
1 ліпеня 1569 года была падпісана Люблінская унія
Дата ў гісторыі 1 ліпеня 1569г. падпісана Люблінская унія. Акт аб злучэнні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў адну дзяржаву — Рэч Паспалітую — набыў моц у час чарговага палітычнага крызісу. Літва была выматаная шматлікімі вайсковымі канфліктамі, ішла Лівонская вайна, абвострыліся ўнутраныя супярэчнасці. Гэтай сітуацыяй скарысталіся палякі, якія абвесцілі аб далучэнні Падляшша і Украіны, […]
Верш Петруся Броўкі пра лета над барамі, поле, сенажаць і рачулку ў чаратах
Спявае лета над барамі,Сасёнкі струнамі звіняць,Гамоніць поле каласамі,Шапоча ў кветках сенажаць. Шумяць вятры ў гаях напеўна.Адна рачулка ў чаратахБурчыць, варочаецца гнеўна,Бы мулка спаць на камянях. А можа, з навіны ў ахвоту,Пакуль міне плацінаў строй,Так напрацуецца да поту,Што пара раніцой над ёй.©Пятрусь Броўка Дабранак@mog_drive_chat
У Заводскім раёне заўважылі незвычайныя клумбы
Агратрэш па-сталiчнаму Дзесьці ў Заводскім раёне заўважаны цікавыя клумбы. А якія прысмакі растуць у вашых дварах? @mog_drive_chat
Беларусаў заклікаюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
Бесперапынна вiншуем палiтзняволеных беларусаў з Днём Народзiнаў. Кожны можа даслаць палітвязням добрыя словы падтрымкі. Актуальны спіс зняволеных можна знайсці тут https://dissidentby.com/prisoners @stiklevo_chat
ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек
Цудоўная навіна: у гэтым годзе ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек, а па рускай мове — 43. Сябры, давайце часцей размаўляць па-беларуску. Зараз асабліва важна надаваць больш увагі нашай культуры і мове. «Будзе мова — будзе Беларусь!» @mog_drive_chat
Пратэст у адным з паркаў Заводскага раёну прайшоў пад лозунгам «Жыве Беларусь»
Выкінем смецце з галавы!Жыве Беларусь! Пратэст у адным з паркаў Заводскага раёну.@mog_drive_chat
Верш Насты Кудасавай пра жыццё, мову і Курапаты
Як ні пераключай сябе на нейтральны рэжым,найгалоўнейшае мы заўжды пачыналі з “жы-“:жыць, жывыя, жывіце, жывая, жыву, жыве –акуратна стаяць на палічках у галаве.І пакуль нас вучылі “пішыце жы-шы праз и”,тут павыраслі сволачы, каты і халуі.Я й сама заклінала ўвесь час, што не вінная мова!Дык чаму ж я ляжу ў курапацкай зямлі нанова?!З круглай дзірачкі ў […]