#гоняемвовсюмощь на старых/новых площадках Сегодня в 20:30 политшкола c Ольгой Тесаковой, депутатом МингорсоветаТема: Взаимодействие местной власти и граждан Гостем #Политшколы будет Ольга Тесакова, депутат Мингорсовет. Она расскажет, почему так важно «общаться» с местными властями и депутатами, писать письма, ходить на приемы к чиновникам, звонить на прямую линию, продолжать собирать подписи…Почему и как Местные депутаты должны […]
Тихий центр
Тихий центр
Объединённый канал центра Минска.
О канале: https://t.me/minskcenter/4
Суседзі падтрымалі сям’ю Аксаны Шэметавай і ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі
Сябры, суседзі!Сабраўшы грашовую падтрымку для сям’і Аксаны Шэметавай, маці 4-х дзяцей, жонкі вязня Нікалая Шэметава мы зрабілі адразу дзве добрыя справы:-набылі кветкі ў краме Аксаны, падтрымалі яе бізнэс;– ушанавалі памяць Рамана Бандарэнкі.Кветкі адвезены на магілу нашага героя разам са сцягам вольнай Камароўкі.Калі вам будуць патрэбныя прыгожыя букеты і кампазіцыі- замовіць анлайн можна ў Instagram крамы […]
Выйшлі дзве новыя кнігі Альгерда Бахарэвіча
Дзве новыя кнігі Альгерда Бахарэвіча.“Тэатр шчасьлівых дзяцей”Беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Што такое гісторыя і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Кошт […]
Канцэрт фіналістаў конкурсу «Заспявай-7» пройдзе 20 чэрвеня ў клубе «Бруге»
Канцэрт фіналістаў конкурса «Заспявай-7» 20.06, 18:00, клуб «Бруге» (Партызанскі прасп. 6А) Удзельнікі конкурса напісалі песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў:Katka зрабіла трэк з верша Андрэя Хадановіча, Ketevan папрацавала з тэкстам Дар’і Бялькевіч, Puaro напісалі песню на словы Насты Кудасавай.Песні фіналістаў можна паслухаць па спасылцы:https://m.soundcloud.com/tuzinhitou/sets/7-1Уваход вольны.
Экскурсія «Мінскія Кашары» па вуліцы Чырвонаармейскай пройдзе 19 чэрвеня
«Мінскія Кашары: экскурсія па вуліцы Чырвонаармейскай»19 чэрвеня, 19:00 (калі ўжо не так горача) Тут жыў Машэраў, квартэраваў Скобелеў, планаваў свае праекты граф Чапскі, хадзілі парадам партызаны.Пабачым і прагаворым пра:дом Афіцэраў, які хавае ў сабе руіны Архіерэйскага падворка;дом Гаусмана;былая Ленінка – адзін з цікавейшых помнікаў канструктывізма Беларусі;гімназія Фальковіча і яна ж першы будынак БДУ;незвычайная вуліца Вясёлая […]
Велаэкскурсія «Мінск Лі Харві Освальда» пройдзе 19 чэрвеня
Велаэкскурсія “Мінск Лі Харві Освальда”19.06, 15:00, Прывакзальная плошчаЧым ён займаўся ў , якія крамы наведваў, дзе харчаваўся, весяліўся, працаваў, з кім сябраваў? І ці насамрэч гэта ён страляў у Кэнэдзі? Пракаціцца па мінскіх штодзённых маршрутах Лі Харві Освальда, паблукаць па “ўзорным сацыялістычным горадзе” яго часоў, даведацца, як ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай.Маршрут: Чыгуначны вакзал […]
Экскурсія «Таямніцы Аляксандраўскага сквера» пройдзе 19 чэрвеня
Экскурсія “Таямніцы Аляксандраўскага сквера”19 чэрвеня ў 10:00, пакуль не горача.Падчас экскурсіі:пазнаёмімся з “імператарскім” помнікам і “каралеўскім” фантанам;зазірнем у тэатральнае жыццё горада;адкрыем таямніцы, якія хавае Аляксандраўскі сквер.Працягласць экскурсіі: 1 гадз. 30 хв.Месца: ля фантана “Хлопчык з лебедзем”Экскурсавод: Павел Мезаўцоў.Удзел вольны, безкаштоўна.На здымку: капліца А.Неўскага (існавала да 1929г.) і першыя мінскія таксоўкі
Пешаходная экскурсія па вуліцы МОПРа пройдзе 19 чэрвеня
Пешаходная экскурсія па вуліцы МОПРа (Міжнароднае Аб’яднанне Дапамогі Рэвалюцыі)19 чэрвеня, субота, 16:00Пачатак ад музея РСДРП (пр. Незалежнасці, 31а).Паміж плошчай Перамогі і царквой Марыі Магдаліны схавалася процьма цікавых гісторый, падзеяў і сюжэтаў. На экскурсіі пагаворым пра:– беларускае піва;– савецкіх генералаў і амерыканскіх марскіх пехацінцаў;– Тараса Шаўчэнку, мітрапаліта Філарэта і нобелеўскіх лаўрэатаў;– брэнд мінскага фарфора і першыя […]
Практычныя заняткі этнічным беларускім спевам з Ірынай Мазюк пачнуцца 17 чэрвеня
Практычныя заняткі этнічным беларускім спевам з Ірынай Мазюк.Пачатак з 17 чэрвеня. Запіс у FB.Хацелi б навучыцца размау́ляць па-беларуску i не ведаеце, як?Пачнiце са спеваў!Купалкi – па серадах а 19:00.Калыханкi – па чацьвяргах а 16:00.Гаючыя народныя спевы-не толькі дзеля немаўлят. Радасць і душэўны спакой у чыстым выглядзе.
Відэа-экскурсія з Паўлам Каралёвым распавядае пра Купалаўскі тэатр як месца сілы
Купалаўскі тэатр — месца сілы. Відэа-экскурсія з Паўлам Каралёвым.Праект «Месца сілы»- серыя відэасюжэтаў, у якіх знаёмства з роднай гісторыяй адбываецца праз месцы, якія яднаюць усіх беларусаў. У гэтым выпуску гісторык і экскурсавод Павал Каралёў распавядзе пра вольны беларускі дух, які жыве ў Купалаўскім тэатры.Глядзім тут.