Klub “Lićviny”

Дабраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў у Літве.
https://t.me/Licviny_klub Зваротная сувязь: @Licvinybot
https://www.licviny.lt

Беларусы збіраюцца 27 лістапада ля Сейма, каб заявіць пра свае правы ў Еўропе

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Мы выходзім 27 лістапада, каб быць пачутымі.Наша мэта — змяніць стаўленне да беларусаў у краінах Еўропы. Мы зацікаўленыя ў інтэграцыі і супрацы на бяспеку Еўропы. 27 лістапада а 12 гадзіне ля Сейма збіраюцца усе беларусы, для каго слова гонар і годнасць не проста словы. Спыніце штодзённыя клопаты і працу, і разам прыйдзем заявіць пра правы […]

Паказаны першы трэйлер фільма пра легендарнага інструктара Палка Каліноўскага

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

«Памяці МММ» — паказваем першы трэйлер фільма пра легендарнага інструктара Палка Каліноўскага. Сёння роўна год, як яго з намі няма Жыццё Молакава Мікалая Мікалаевіча само па сабе нагадвае сюжэт захапляльнага фільма. Мяркуйце самі: украінец, які нарадзіўся на Расеі, прайшоў Афганістан, здымаўся ў ток-шоу «МастерШеф»… За некалькі месяцаў да нечаканай смерці “МММ” прэс-цэнтр Палка Каліноўскага запісаў […]

30 кастрычніка — Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і Ноч расстраляных паэтаў у Менску

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

30 кастрычніка — Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і Ноч расстраляных паэтаў Што адбылося? 29-30 кастрычніка 1937 года ў менскай турме НКУС БССР было расстраляна больш за сто беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і навукоўцаў, абвінавачаных у «антысавецкай дзейнасьці».Гэтая трагічная падзея знішчыла мультыкультурны Менск, дзе мірна суіснавалі беларуская, літоўская, польская, габрэйская і руская культуры. Пад рэпрэсіі трапіла […]

Запішыцеся на курс маладога байца да 27 кастрычніка праз @Licvinybot

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Калі вы яшчэ думаеце, ці запісвацца на курс маладога байца (КМБ), у вас засталося зусім мала часу! Да 27 кастрычніка ўключна (нядзеля), можна падаць заяўку праз @Licvinybot. Колькасць месцаў абмежаваная, таму паспяшайцеся! Не ўпусціце шанец атрымаць веды і навыкі, якія могуць стаць важнымі ў любы момант. Прайдзіце фізічную і тактычную падрыхтоўку разам з аднадумцамі, і […]

Маскіровачная сетка ад Vilniaus vorai дастаўлена ва Украіну для абароны байцоў

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Маскіровачная сетка, сплеценая беларусамі і валанцёрамі ініцыятывы “Vilniaus vorai”, ужо дастаўлена ва Украіну і пачала выкарыстоўвацца для абароны пазіцый нашых байцоў. Сетка адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні бяспекі добраахвотнікаў, хаваючы тэхніку і абсталяванне ад варожага назірання. Ініцыятыва працягвае працу, і дзякуючы актыўнаму ўдзелу валанцёраў, кожны ахвотны можа зрабіць свой унёсак у падтрымку абаронцаў. Фота ад […]

15 кастрычніка — Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі і іншых краін

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

15 кастрычніка — Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы, і ЗША. У кожнай з гэтых краін Касьцюшка шануецца за сваю барацьбу за свабоду і незалежнасьць, што зрабіла яго агульнавядомым міжнародным сімвалам супраціву тыраніі і дэмакратычных каштоўнасьцяў. Нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына, недалёка ад Косава. Жыццё Касцюшкі было звязана з […]

Клуб Lićviny запускае курс маладога байца для беларусаў і беларусак у Вільні ў лістападзе

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Магчымасць ад нашага Клуба для беларусаў і беларусак ў Вільні! У лістападзе мы запускаем чарговую групу КМБ (курс маладога байца) – навучанне базавым ведам і навыкам, якія могуць спатрэбіцца ўжо заўтра. Што вас чакае на курсе: навучыцеся карыстацца зброяй;засвоіце прынцыпы ўзаемадзеяння ў падраздзяленні;навучыцеся арыентавацца на мясцовасці;атрымаеце навыкі аказання першай медычнай дапамогі і многае іншае. Каб […]

Завяршылася навучанне чарговай групы КМБ на базе клуба Lićviny

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Завяршылася навучанне чарговай групы КМБ на базе нашага клуба! Дзесяць дзён мокрых бронекабзэлек, новых ведаў на тэарэтычных занятках і новых словаў: турнікеты, крокі, азімуты, правілы стралка і шмат чаго іншага.На відэа — заняткі па абсталяванню блок-пастоў. Не прапусціце аб’яву аб пачатку новага набору на КМБ — наступная магчымасць можа з’явіцца не хутка! Skaityti lietuviškai ČIA […]

Клуб Lićviny адзначае 2 гады афіцыйнай дзейнасці і падтрымкі беларускай культуры ў Літве

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Сёння клуб Lićviny адзначае 2 гады афіцыйнай дзейнасці! З моманту свайго заснавання 26 верасня 2022 года, клуб стаў пляцоўкай для аб’яднання беларусаў у Літве і актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці. Мы ганарымся тым, што падтрымліваем беларускую мову, культуру і нацыянальную ідэю, змагаемся за свабоду і незалежнасць Беларусі і працягваем наладжваць сяброўскія адносіны з літоўскай супольнасцю. […]

Запрашаем далучыцца да ініцыятывы “Vilnius vorai” па пляценні маскіровачных сетак 24 верасня

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Запрашаем далучыцца да ініцыятывы “Vilnius vorai”! Беларусы, якія хочуць дапамагчы нашым добраахвотнікам, запрашаем на пляценне маскіровачных сетак. 24 верасня 18:00-21.00Vilnius, PC CUP, 4 паверх Мы збіраемся, каб разам рабіць важную справу і падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду. Нават невялікая дапамога можа значна павысіць бяспеку нашых хлопцаў на перадавой. Skaityti lietuviškai ČIA