15 кастрычніка — Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы, і ЗША…

15 кастрычніка — Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Літвы, Польшчы, і ЗША. У кожнай з гэтых краін Касьцюшка шануецца за сваю барацьбу за свабоду і незалежнасьць, што зрабіла яго агульнавядомым міжнародным сімвалам супраціву тыраніі і дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына, недалёка ад Косава. Жыццё Касцюшкі было звязана з барацьбой за свабоду і справядлівасць: ён удзельнічаў у Вайне за незалежнасць ЗША і ўзначаліў паўстанне 1794 года супраць расійскай акупацыі.

Памяць пра Тадэвуша Касцюшку жыве не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі. У Варшаве і Вашынгтоне стаяць яго помнікі, у Кракаве ўзвышаецца Курган Касцюшкі, а на самым высокім пункце Аўстраліі — Гары Касцюшкі — яго імя сімвалізуе неўміручую волю да свабоды.

Skaityti lietuviškai ČIA

Далучыцца да клубу: @Licvinybot

Дапамагчы клубу

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt