4 гады. 1461 дзень мужнасці, болю і нязломнасці. Сёння гадавіна пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Побач з украінскім народам увесь гэты час плячо ў плячо стаяць і беларусы — тыя, хто са зброяй у руках, валанцёрствам і шчырай падтрымкай дапамагае набліжаць перамогу над агульным злом. Мы памятаем кожную ахвяру і кожнага героя. Наш шлях цяжкі, […]
Klub “Lićviny”
Дабраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў у Літве.
https://t.me/Licviny_klub Зваротная сувязь: @Licvinybot
https://www.licviny.lt
Беларускія дабраахвотнікі ва Украіне застаюцца без прававой абароны і статусу ў ЕС і Украіне
Чаму беларускія дабраахвотнікі застаюцца без абароны? Больш за тысячу беларусаў паехалі абараняць Украіну, але сёння многія з іх апынуліся ў прававой пастцы. Гісторыя Васіля Верамейчыка, якога затрымалі ў В’етнаме і перадалі КДБ, стала трывожным сігналам для ўсіх. Належнай прававой абароны ў ЕС і Украіне сёння няма праз адсутнасць адзінага механізму прызнання іх статусу. Глядзіце новы […]
Падтрымайце клуб «Lićviny», накіраваўшы 1,2% падаходнага падатку да 2 траўня
Зрабі свой падатак карысным! Калі вы хочаце легальна падтрымаць клуб, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny». Хто можа зрабіць унёсак?Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаткі у Літве. Мэта:– працяг дапамогі добраахвотнікам і іх блізкім;– паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны час. Як гэта зрабіць?– зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.– […]
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы: віншаванні і вершы Уладзіміра Караткевіча
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы! Сёння выдатны дзень, каб пачаць размову з «Прывітання», павітаць сяброў «Добрай раніцай» ці проста прачытаць верш уголас. У гэты дзень узгадаем радкі Уладзіміра Караткевіча з яго “Беларускай песні”: Дзе мой край?Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць […]
16 лютага — Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы і святкаванне незалежнасці
16 лютага — Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы! Сёння мы віншуем літоўскі народ з вялікім святам волі і незалежнасці. У 1918 годзе Акт аб незалежнасці зрабіў мару пра вольную дзяржаву рэчаіснасцю. Для нас гэты дзень — сімвал нязломнасці, адзінства і веры ў тое, што кожны народ мае права на самавызначэнне і еўрапейскую будучыню. Са святам, […]
Запыт аб дапамозе для былога дабраахвотніка ў Польшчы з псіхічнымі праблемамі
Запыт аб дапамозе і падтрымцы Сябры, звяртаемся да вас з просьбай аб салідарнасьці і падтрымцы. У Польшчы цяпер знаходзіцца былы дабраахвотнік, які на працягу апошніх гадоў перажыў шэраг складаных жыцьцёвых абставін і сутыкнуўся з істотнымі парушэньнямі псіхічнага здароўя. Раней ён праходзіў лячэньне ў спецыялізаванай установе і мае афіцыйна пацверджаны дыягназ. Цяпер дапамога, якую ён атрымлівае, […]
Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох ваяроў падчас баявога задання год таму
Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох ваяроў Вайскоўцы загінулі роўна год таму падчас баявога задання на Запарожскім кірунку. Да гэтага часу звесткі пра страты заставаліся непублічнымі. У паведамленні падраздзялення прыводзяцца словы аднаго з загінулых: «Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць». Вечная памяць героям.Слава Украіне!Жыве Беларусь!
Адчынены збор для беларускага добраахвотніка «Мінуты» з батальёна «Волат»
Адчынены збор для добраахвотніка «Мінуты» Беларускі добраахвотнік, баец батальёна «Волат» (Полк Каліноўскага), які прайшоў праз Севераданецк, Лісічанск і Запарожжа, патрабуе нашай падтрымкі. За мужнасць і выратаванне пабрацімаў «Мінута» быў узнагароджаны медалём, але пасля завяршэння службы сутыкнуўся з цяжкімі выпрабаваннямі ў тыле. Праз праблемы са здароўем ён не можа працаваць, а жонка пакуль чакае дакументы. Сям’я […]
1863. Полымя, якое запалілі ў студзені 22 студзеня 1863 года ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны каміт…
1863. Полымя, якое запалілі ў студзені 22 студзеня 1863 года ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясціў паўстанне супраць Расійскай імперыі. Гэта быў не проста палітычны акт — гэта быў крык адчаю і надзеі народаў, якіх спрабавалі сцерці з мапы. Праз 10 дзён, 1 лютага, гэтае полымя перакінулася на нашыя землі. Пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага Беларусь […]
Беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў загінуў ва Украіне падчас абстрэлу 19 студзеня 2026 года
На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік 19 студзеня 2026 года падчас варожага абстрэлу абарвалася жыццё Аляксея Лазарава. З самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён стаў на абарону Украіны. Аляксей быў вядомы як актыўны ўдзельнік беларускага моладзевага руху, палітык і кандыдат на парламенцкіх выбарах 2019 года ад «Моладзевага блока». Падтрымаць сям’ю загінулага героя можна праз Revolut: […]