Svitanak

Этнацэнтр Світанак

У Ноч музеяў 2025 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча запрашае на беларускі маляваны вырай

Svitanak #Культура

У Ноч музеяў – 2025 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча запрашае наведаць беларускі маляваны вырай! Калі ў самыя цёмныя часы людзям заставалася толькі надзея, на цёмным фоне, як мары пра светлую будучыню, пачалі распускацца яркія рознакаляровыя кветкі, птушкі, расліны, дзівосныя звяры – тое, што мы бачым на маляваных дыванах і куфрах, паліхромных кашулях і ручніках, […]

@etnacentr_svitanak і @splyvem запрашаюць адзначыць Купалле 19–22 чэрвеня ў прыродзе

Svitanak #Культура

@etnacentr_svitanak разам з @splyvem запрашае адзначыць Купалле і сустрэць летняе сонцастаянне ў атмасферы прыроды, агню і традыцыі! 19–22 чэрвеня Выезд з намётамі, у лесе каля ракі. Праграма:— Заезд у чацвер увечары, каб спакойна абжыцца і падрыхтавацца.— Купальскае дзеянне — з суботы на нядзелю.— Народныя абрады, пляценне вянкоў, жывое аўтэнтычнае гучанне, танцы, рытуальныя дзеі, купанне ў […]

Веснавы карагод — абрад сустрэчы вясны і адраджэння прыроды ў беларускай культуры

Svitanak #Культура

Веснавы карагод — гэта адметны абрад, які сімвалізуе сустрэчу вясны, адраджэнне прыроды і надзею на добры ўраджай. Яго часта вядуць падчас гукання вясны, Юр’я, або проста на вясновых народных святах.Пад час вядзення карагода спяваюцца спецыяльныя вясновыя песні, у якіх клічуць вясну, праслаўляюць зямлю, сонца, каханне і працу.Заводіць карагод дзяўчына, якая пачынае песню, задае рытм, напрамак […]

Арэнда і кансультацыі па беларускіх народных касцюмах і традыцыйным адзенні для святаў

Svitanak #Культура

Прапануем арэнду і кансультацыі па вынаему беларускіх народных касцюмаў і традыцыйнага народнага адзення для розных святаў. Наш спецыяліст дапаможа Вам абраць найлепшы ўбор для вашага мерапрыемства і забяспечыць поўную падтрымку.Акуніцеся ў атмасферу беларускай культуры разам з намі.Для замовы альбо атрымання дадатковай інфармацыі запоўніце форму у шапке профілю і мы звяжымся з Вамі https://forms.gle/fs8UPKBLc8vggghLA https://www.instagram.com/p/DHTbXB2iynb/?img_index=1&igsh=dXFuaXByOTYwdjZt

Танцы на мосце ў беларускай культуры як сімвалічны і абрадавы элемент

Svitanak #Культура

Танцы на мосце ў беларускай культуры — гэта сімвалічны і абрадавы элемент, які мае глыбокае значэнне. У традыцыйнай культуры мост часта ўспрымаўся як памежная прастора, месца пераходу паміж светамі: старым і новым, жыццём і смерцю, зімой і вясной. Таму танцы на мосце нярэдка мелі магічна-ахоўны або пераходны характар.Існуе некалькі магчымых значэнняў:Пераход да новага этапу — […]

28 траўня ў 18.00 інтэрактыўны спектакль “Прыгоды Яны ў казачным лесе” для дзяцей і дарослых

Svitanak #Культура

28 траўня ў 18.00Запрашаем дзяцей і дарослых на цудоўны інтэрактыўны спектакль – казку “Прыгоды Яны ў казачным лесе” Наш спектакль – гэта не проста казка, у ім пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, рэальнасць і выдумка. Усіх нас чакае падарожжа ў казачны лес, куды звычайная дзяўчынка Яна адпраўляецца з-за булінгу ў яе школе за тое, што яна […]

Гурты “Світанак”, “Жэмэрва”, “Асочнікі”, “Абра” і “Кумпанія” ўдзельнічалі ў веснавых абрадах на Падляшшы

Svitanak #Культура

Пад час вандроўкі на Падляшша гурт “Світанак ” разам з гуртамі “Жэмэрва і Асочнікі” (Студзіводы, Польшча), “Абра” (Латвія) і “Кумпанія” (Беласток, Польшча) прынялі ўдзел у старым веснавым абрадзе: шалупені з-пад яек у зямлю і качанне хлеба па полі.На вёсцы з даўніх часоў захоўваліся традыцыі, звязаныя з абуджэннем прыроды і надзеяй на добры ўраджай. Адзін з […]

Гурт «Світанак» наведаў Тыкоцын і пазнаёміўся з гісторыяй і культурай горада

Svitanak #Культура

Вандроўка гурта “Світанак” у Тыкоцын пакінула незабыўныя ўражанні. Пачалося ўсё з наведвання велічнага замка, дзе ўдзельнікі гурта акунуліся ў атмасферу рэнесанснай эпохі. Усе былі ўражаны тым, як дбайна і з любоўю адноўленыя залы, экспазіцыі і замкавыя вежы. Пасля замка гурт прагуляўся па старадаўніх вулачках горада Тыкоцын. Горад здзівіў сваёй спакойнай атмасферай, гістарычнай забудовай і гасціннасцю […]

Гурт «Світанак» наведаў музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы і сустрэўся з Дарафеем Фіонікам

Svitanak #Культура

Гурт “Світанак” падчас свайго падарожжа наведаў музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы. Гэтае месца захапіла нас сваёй атмасферай, духам любові да роднай зямлі і беражлівага стаўлення да спадчыны продкаў. Асабліва каштоўнай стала сустрэча з Дарафеем Фіонікам — вядомым дзеячам беларускай культуры, захавальнікам і руплівым дасьледчыкам гістарычнай памяці нашых землякоў.Ён падзяліўся з намі гісторыямі пра жыццё […]

Гурт “Світанка” пачаў падарожжа на Падляшша з наведвання этнаграфічнага музея ў Ціханоўцы

Svitanak #Культура

Пачатак падарожжа гурта “Світанка” на Падляшша пачаўся з наведвання этнаграфічнага музея ў Ціханоўцы, сапраўднай скарбніцы традыцыйнай культуры пад адкрытым небам. Тут сабраны і перанесены з розных куткоў рэгіёна старыя драўляныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, вятрак, каплічкі, кузня — усё, як было сто гадоў таму. У гэтым музей ёсць магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі. Дзеці і дарослыя […]