Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

У Кропцы з’явілася карціна «Чырвоны Касцёл» мастака Макса Лагуна

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

#жыццё_Кропкі У нас у Кропцы з’явілася новая карціна «Чырвоны Касцёл». Хочам распавесці вам пра яе аўтара – Макса Лагуна. У канцы чэрвеня ў Тбілісі прайшла арт-выстава «Дзве грані. Дарога ў Мцхету» – зрэз апошніх гадоў працы Макса Лагуна, таленавітага маладога мастака з Мінска. У Максіма ў дзяцінстве дыягнаставалі расстройства аўтыстычнага спектра (аўтызм). Праз сваё мастацтва […]

«Экадом» запрашае на прагляд фільма «На наступны дзень» пра ядзерную вайну

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Экадом» запрашае на кінапрагляд, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за забарону ядзернай зброі. Фільм «На наступны дзень» распавядае пра лёсы людзей і цывілізацыі да і пасля фатальных хвілін ядзернай вайны. На канале National Geographic карціну апісалі як адну са значных падзей 80-х гадоў. Тагачасны прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, паглядзеўшы фільм, напісаў у сваім дзённіку, што […]

Кропка запрашае на вечар настолак, гульню «Клёк» і кінапаказ

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пачынаем жнівень разам! Запрашаем у Кропку працаваць ды адпачываць: Аўторак 2.08 19:00Вечар настолак! Серада 3.08 19:00NEW! Інтэлектуальная гульня “Клёк” Субота 6.08 15:00-17:00Кінапаказ да дня барацьбы супраць ядзернай зброі Калі ласка, клапаціцеся пра захаванасць сваёй інфармацыі: заблакуйце свой тэлефон і/ці закройце ноўтбук, калі часова сыходзіце з працоўнага месца. Добрага тыдня

Беларуская Chatka запрашае на вечар настолак

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Аўторак – вечар настолак! Беларуская Chatka запрашае пагуляць у:“Выбухныя кацяняты”“Нешта”“Сакрэтны Гітлер”“Супраціў” і таямнічую навінку “Skull”. Таксама можна прынесці сваю гульню.Для новых удзельнікаў патлумачаць правілы Аўторак 2 жніўня 19:00 (час мясцовы) Месца: 500м ад Liberty Square, дакладны адрас дашлем у асабістыя пасля рэгiстрацыi Уваход ВОЛЬНЫ! Гуляем горача і гучна, далучайцесь! Кантакт: @cosmonasta

Першы сезон інтэлектуальнай гульні «Клёк» адкрыецца змаганнем за кубак Вітаўта

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем на адкрыцьцё першага сэзону інтэлектуальнай гульні “Клёк”! Вас чакае напружаная барацьба ведаў і сьветлых галоваў. За сталамі каманды з тых, хто прагне новых адкрыцьцяў. На сталах пытаньні на лёгіку, веданьне гісторыі і культуры Беларусі. Хай распачнецца змаганьне за кубак Вітаўта! У канцы сэзону застанецца толькі адна каманда-пераможца. Серада 3 жніўня 19:00Адрас: 500м ад алошчы […]

Human Constanta тлумачыць, што такое мова нянавісці і да чаго яна можа прывесці

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

#добры_кантэнт Усё часцей у сацсетках і рэальным жыцці мы чуем жорсткія выказванні, заклікі да нянавісці або каментары, якія дыскрымінуюць. Мова нянавісці (ці мова варожасці) – гэта публічнае выказванне, у якім выяўляецца нянавісць, абраза ў адносінах да якой-небудзь групы людзей або яе прадстаўнікам і прадстаўніцам. Але праблема ў тым, што словы не заўжды могуць заставацца словамі. […]

У Кропцы прайшло 100-е мерапрыемства

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сёння ў Кропцы 100е мерапрыемства!Мы віншуем ўсіх, хто наведвае нашу прастору і арганізуе разнастайныя цікавыя івэнты.Без вас усё гэта было б немагчыма Кропка – гэта прастора для беларускіх актывіст_ак і беларускай грамадзянскай супольнасьці. Мы працуем на карысць беларусаў і беларусак з мэтай развіцця іх патэнцыяла і падтрымкі ініцыятывы. Кропка заўсёды адкрыта для вашых прапаноў.Разам мы […]

Воркшоп «Квір-Лабірынт» дапамог ЛГБТК+ людзям у Грузіі асэнсаваць эмігранцкі досвед

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

КВІР – гэта панятак, які выкарыстоўваюць для пазнакі чалавека, чыя сэксуальнасць або гендарная ідэнтычнасць адрозніваюцца ад гетэра- альбо цыс-нарматыўнай. Таксама слова часта выкарыстоўваецца як парасонавая пазнака ЛГБТ+ супольнасці. Большасць ЛГБТК+ людзей у Грузіі мусяць хаваць сваю ідэнтычнасць ва ўмовах надзвычай гамафобнага асяроддзя. Менавіта таму асабліва важныя падобныя тэматычныя мерапрыемствы, калі можна сабрацца і прыемна пабавіць […]

На арт-воркшопе «Квір-лабірынт» стварылі асабістыя мапы Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

#жыццё_Кропкі У нядзелю на арт-воркшопе “Квір-лабірынт” удзельні_цы стварылі свае асабістыя мапы Тбілісі з успамінамі пра важныя для іх месцы горада, звязаныя з гісторыямі і знакавымі момантамі квір-жыцця.

Тбіліскі клуб беларускамоўнай практыкі правядзе сустрэчу 22 чэрвеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сустрэча Тбіліскага клуба беларускамоўнай практыкі і нэтворкінгу Калі: у гэтую сераду 22 чэрвеня 19:00 – 21:00 Дзе: 500 метраў ад метро “Плошча Свабоды (разашлём адрэсу ў асабістыя) Хто: Удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязяў, а таксама жадаюць практыкаваць беларускую мову. Колькі каштуе: уваход вольны. Можна прынесці штосьці да гарбаты Дэталі: праграма сустрэчы Што вас […]