Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Музычная выстава “Ой на Івана, ой на Купала” з беларускімі артыстамі ў Тбілісі 14 чэрвеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вялікая музычная выстава”Ой на Івана, ой на Купала” з удзелам беларускіх артыстаў! Art Boom Theater Studio запрашае пагрузіцца ў чароўную атмасферу Купальскай ночы — песні, танцы і народныя легенды ажывуць на сцэне! Дзеці раскажуць пра дзяўчат з вянкамі, пераскокванне праз агонь, мавак і чугайстраў — усё тое, што робіць свята Яна Купалы сапраўды непаўторным. Падарожжа […]

Паход да горнага возера Levitana ад Тбіліскага клуба інтравертаў 1 чэрвеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Паход да горнага возера ад Тбіліскага клубу інтравертаў Едзем у край цясніны Тана — вёску Levitana, каб наведаць аднайменнае возера. Нас чакае маляўнічы шпацыр па ўзгорках і хрыбтах з відамі на хвойныя лясы, квітнеючыя палі і навакольныя горы. Магчыма пахмурнасць і непрадказальныя кароткачасовыя ападкі (геаграфічныя асаблівасці). 01.06 (нядзеля), выезд а 8-й. Ехаць 2.5 гадзіны. Хайкінг […]

Беларускамоўны нэтворкінг у бары World’s End у Тбілісі 29 мая

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг у бары Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворкінг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна […]

Фінал турніру па камедыйнай імправізацыі ў Тбілісі: Борзыя супраць Дзікіх 24 траўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Фінал турніру па камедыйнай імправізацыі У гэтую суботу мы даведаемся, хто будзе пераможцам гэтага сезона! Фіналісты — каманда Борзыя і каманда Дзікія. Турнір будзе на 5 раўндаў, па выніках якіх журы абярэ пераможцаў. Усё, што будзе адбывацца на сцэне — імправізацыя, а тэмы для жартаў прыдумляюць гледачы. Цікавостка: Кірыл — сувядучы папулярнага беларускага падкаста пра […]

Падарожжа па гамборскіх крэпасцях з Тбіліскага клуба інтравертаў 24 мая

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Падарожжа па гамборскіх крэпасцях ад Тбіліскага клубу інтравертаў• спачатку заедзем размяцца на турыстычную Ujarma Fortress, што стаіць каля дарогі. Агляд на паўгадзіны. • пасля накіроўваемся далей у бок Тэлаві – да легендарнага Psithi Castle, на які не хапіла часу ў мінулы раз. Гэтым разам мы не будзем папярэдне падымацца на 840 м, а адразу накіруемся […]

Шпацыр уздоўж ракі Lopota з наведваннем артэфактаў і вадаспадаў у Lapankuri

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Нескладаны шпацыр з артэфактамі Едзем у Lapankuri – ідзём уздоўж ракі Lopota. На шляху да аднайменнага вадаспаду трапяцца аўтэнтычныя рэшткі царквы і міні-крэпасць Другая частка трэку: спроба дабрацца па рэчышчы да не менш маляўнічага Дубовага вадаспаду. Зваротны шлях з пераходам ракі, каб трапіць да старой базілікі, што яшчэ стаіць 17.05 (субота) а 8-й Ехаць 2.5 […]

Жаночая прагулка па лесе Сабадуры 17 мая з Тбілісі з трансферам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Прывал» — жаночая прагулка па лесе Сабадуры Як табе ідэя ўцячы з горада і правесці дзень у чароўным грузінскім лесе — сярод моху, высокіх дрэваў і цішыні?⠀Запрашаем цябе на прагулку ў жаночым коле. Ніякага спеху — толькі прырода, лёгкі рух і зносіны ў маленькай групе. 17 мая (субота) а 09:00 Старт з Тбілісі (будзе трансфер […]

Настольные игры для всей семьи 12 мая в But first cacao в Тбилиси

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Настолкі для ўсёй сям’і Запрашаем дзяцей ад 6 гадоў і іх бацькоў на ўтульныя ды вясёлыя настольныя гульні. Дзеці лёгка знойдуць, з кім і ў што пагуляць, а бацькі змогуць адпачыць з какавай або далучыцца да настолак. Вас чакаюць: бяспечная і цёплая прастора настолкі, падабраныя па ўзросце уважлівыя вядоўцы цудоўная кампанія Будзем гуляць у Dixit, […]

Хатха-ёга на свежым паветры ў парку Мзіўры кожную суботу а 9:00 з сертыфікаванай майстаркай Насцяй

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Хатха-ёга на свежым паветры Гамарджоба-прывітанне, актыўныя!Сертыфікаваная майстарка хатка-ёгі Насця запрашае наведаць трэніроўкі, якія гарманічна спалучаюць функцыянальны падыход, развіццё гнуткасці, балансу Заняткі па хатха-ёзе робяць акцэнт на ўсвядомленасці, канцэнтрацыі і засяроджванні. Дапамагаюць паглыбіць практыку і палепшыць агульнае самаадчуванне Кожную суботу а 9:00  Амфітэатр парку Мзіўры З сабою мець дываночкі для ёгі і добры настрой Удзел у адкрытых […]

Трэніроўкі па вулічным боксе ў Тбілісі кожную сераду і пятніцу а 19:00 на стадыёне з Антылопай

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Трэніроўкі па вулічным боксе Гамарджобапрывітанне, актыўныя! Надвор’е палепшылася і самы час сустракацца! Трэніроўкі на адкрытым паветры — спорт для тых, хто хоча ісці ў нагу з часам, падтрымліваць цела ў найлепшым стане. Верым, што ў нагружаным раскладзе знойдзецца акенца на сябе і любімыя трэніроўкі! Кожную сераду і пятніцу а 19.00 На стадыёне з Антылопай (метро […]