У гэтую суботу мы даведаемся, хто будзе пераможцам гэтага сезона! Фіналісты — каманда Борзыя і каманда Дзікія. Турнір будзе на 5 раўндаў, па выніках якіх журы абярэ пераможцаў. Усё, што будзе адбывацца на сцэне — імправізацыя, а тэмы для жартаў прыдумляюць гледачы.
Цікавостка: Кірыл — сувядучы папулярнага беларускага падкаста пра культуру і жартачкі “Умоўныя” будзе ў складзе каманды “Дзікія”. Прыходзьце падтрымаць ды весела правесці час!
24 траўня (субота) Збор: 18:00, пачатак: 18:30 Удзел: данат ад 10 лары Бар Flat №0 Івент будзе адбывацца на расейскай мове Колькасць месцаў абмежаваная магчымасцямі прасторы. Для броні пішыце @impro_tbilisi