Паштоўкі палітвязням З нагоды дня салідарнасці з палітзняволенымі збіраемся разам, каб падпісаць паштоўкі ды напісаць лісты адважным людзям за краты. Лісты і паштоўкі адныя з тых рэчаў, якія дапамагаюць палітвязням трымацца. Давайце яшчэ раз нагадаем, што мы не перагарнулі старонку, што мы памятаем пра іх. На імпрэзе распавядзем вам пра што і як лепш пісаць. […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Заўтра ўвечары запрашаем на размову пра тое, што не сустрэнеш у падручніках: гісторыя супраціву палі…
Заўтра ўвечары запрашаем на размову пра тое, што не сустрэнеш у падручніках: гісторыя супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Палітычны пераслед, рэпрэсіі, палітвязні – гэтыя гістарычныя з’явы наўпрост ўвайшлі ў існаванне нашай краіны. Але не ўпершыню. І не абмяжоўваліся толькі апошнімі двума стагоддзямі. Падчас сустрэчы будзе магчымасць паглядзець гісторыю занатаванага палітычнага пераследу […]
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу фотаклуба, якая будзе складацца з дзвюх частак. На тэарэтычнай ч…
Запрашаем вас на чарговую сустрэчу фотаклуба, якая будзе складацца з дзвюх частак. На тэарэтычнай частцы мы разгледзім розныя выгляды натуральнага асвятлення і спосабы здымкі з імі ў памяшканні і на вуліцы. Потым пяройдзем да практычнай часткі, дзе зможам адпрацаваць атрыманыя веды. Каб зрабіць сустрэчу больш карыснай для ўдзельні_ц, на практычнай частцы будзем вучыцца рабіць фатаграфіі, […]
Вы ведаеце, што штучная матка ўжо існуе? А генетычнае выпраўленне эмбрыёнаў ужо магчыма! Але ці прав…
Вы ведаеце, што штучная матка ўжо існуе? А генетычнае выпраўленне эмбрыёнаў ужо магчыма! Але ці правільна? Абмяркуем у пятніцу на лекцыі Кіры Паўлавай – доктара-біяхіміка, генэтыка, медыцынскага саветніка некалькіх міжнародных лабараторый. Размова пойдзе пра тэхналогіі бліжэйшай будучыні ў рэпрадуктыўнай медыцыне: як праверыць гены плода толькі па аналізе крыві маці ЭКА – як працуе і як […]
Запрашаем выйсці з дому пасля даждлівых дзён і сустрэцца гэтым тыднем на мерапрыемствах у Кропцы: Аў…
Запрашаем выйсці з дому пасля даждлівых дзён і сустрэцца гэтым тыднем на мерапрыемствах у Кропцы: Аўторак 16.05 19:00«Воля і мысленне»Чытанне тэкстаў палітзняволенагафілосафа Уладзіміра Мацкевіча (18+)Запіс да @BasyaPantafleva Серада 17.05 19:00Вечар недарэчных пытанняў (18+)Запіс праз гугл-форму Чацвер 18.05 19:00Гістарычны клуб (18+)«Пахне чабор! Пахне вечна!»Гісторыя супраціву палітычнамупераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці.Запіс праз форму Пятніца 19.05 […]
Вечар недарэчных пытанняў Хто такія небінарныя людзі? Што значыць квір? Як звяртацца да трансгендэрн…
Вечар недарэчных пытанняў Хто такія небінарныя людзі? Што значыць квір? Як звяртацца да трансгендэрных людзей? Чаму правы ЛГБТК+ людзей – гэта правы ўсіх? У гэтую сераду ў форме ананімных пытанняў мы абмяркуем усё, што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць пра ЛГБТК+, а таксама згуляем у ролевую гульню. Мы правядзем час карысна і ў супер-сяброўскай […]
Вызваляем мысленне14 траўня – дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа…
Вызваляем мысленне14 траўня – дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа і метадолага. Другі год запар ён сустракае дзень народзінаў у турме. Што такое грамадзянская супольнасць? Ці можа грамадзянская супольнасць уплываць на тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне? Кім нам трэба стаць, каб супрацьстаяць пагрозам і адказваць на выклікі? Запрашаем тых, хто таксама шукае адказы […]
Жылі сабе разам два браты й сястра, ды аднойчы сястра памерла… Але яе дзівосным чынам вярнула да жыц…
Жылі сабе разам два браты й сястра, ды аднойчы сястра памерла… Але яе дзівосным чынам вярнула да жыцця сувенірная шапка ў выглядзе галавы пінгвіна. Здаецца, можна радавацца — аднак цяпер у сястру ўсяліўся нахабны дух, які ў адплату за яе жыццё патрабуе тое-не-ведаю-што. Так пачынаецца гэтая гісторыя… ці не? Ці ўсё пачалося раней, у злавесны […]
Травеньская рознакаляровая прывітанка!Запрашаем у Кропку на гэтым тыдні:Панядзелак 08.05 13:00Практы…
Травеньская рознакаляровая прывітанка! Запрашаем у Кропку на гэтым тыдні: Панядзелак 08.05 13:00Практыка сумеснага малявання:DYI стыкеры (18+)Запіс да @korepandiss Серада 10.05 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс тут Нядзеля 14.05 15:00English speaking club (18+)Запіс да @kropkawork Нядзеля 14.05 17:00Кінапрагляд анімэ (з беларускімісубтытрамі)«RE:Пінгвін-барабан» Фільм першы (16+)Запіс праз гугл-форму
Практыка супольнага малявання: DYI стыкерыПразрыстая плёнка, чорны маркер і вашыя ідэі! Сумеснае мал…
Практыка супольнага малявання: DYI стыкеры Празрыстая плёнка, чорны маркер і вашыя ідэі! Сумеснае маляванне – добры спосаб пакамунікаваць з аднадумцамі і зняць напружанне. Напрыканцы сустрэчы вы атрымаеце свае асаблівыя, непаўторныя налепкі, якія добра будуць глядзецца на светлай паверхні. Атрымаецца ва ўсіх! Спецыяльных навыкаў не трэба! Матэрыялы для майстар-класа забяспечваюцца вядоўцай. Удзел вольны. Запіс у @korepandiss […]