Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Гістарычны клуб. Лекцыя “Быць меншасцю. Уплыў беларускіх татар на спадчыну Радзімы”Абмяркуем з наста…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гістарычны клуб. Лекцыя “Быць меншасцю. Уплыў беларускіх татар на спадчыну Радзімы” Абмяркуем з настаўнікам гісторыі Беларусі наступныя пытанні: Калі татары сталі аседлым насельніцтвам у Беларусі?Што такое аль-кетабы і як яны ўзбагацілі беларускую мову?Як звязаны гэты нешматлікі этнас і вырошчванне вінаграда ў Беларусі? І ў якасці цудоўнага дадатку – рэцэпт “беларускай чачы” часоў татарска-гарбрэйскага супрацоўніцтва.Мерапрыемства складаецца […]

“Nastolki-band” запрашае на вечарыну гульняў!Згуляем разам з вядоўцамі ў файнай кампаніі:Вясёлыя і л…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

“Nastolki-band” запрашае на вечарыну гульняў! Згуляем разам з вядоўцамі ў файнай кампаніі: Вясёлыя і лёгкія “Карткі супраць чалавецтва”, “Назоўнікі”, “Ў”, “Выбухныя кацяняты” Як мафія, толькі лепш “Сакрэтны Гітлер” Класічныя “Dixit” і “Манчкін” А таксама VR-гульні! Дзе: раён Liberty SquareКалі: 30 траўняЧас: 19:00-21:00, працяг на after-party Уваход вольны, ёсць free donation, рэгістрацыя па спасылцы Гуляем горача […]

ПрывітаннеЗапрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы: Аўторак 30.05 19:00Настольныя ды VR-гульні ад Na…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне Запрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы: Аўторак 30.05 19:00Настольныя ды VR-гульні ад Nastolki-bandЗапіс праз форму Серада 31.05 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс празз апытанку Нядзеля 04.06 14:00English speaking club (18+)Запіс да @kropkawork

Часам новае жыццё пачынаецца не з панядзелка, а тады, калі папярэдняе больш не задавальняе. Часам мя…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Часам новае жыццё пачынаецца не з панядзелка, а тады, калі папярэдняе больш не задавальняе. Часам мяняецца нават тое, што не можа змяніцца па ўсіх законах здаровага сэнсу. Запрашаем беларус_ак, якія цікавяцца тэмай аднаўлення ўласных рэсурсаў. На сустрэчы вы зможаце атрымаць падтрымку ад іншых беларус_ак і прафесійных псіхалагінь, атрымаць інструменты, якія дапамогуць вам нарасціць унутраныя рэсурсы […]

Анлайн-трансляцыя сустрэчы з міграцыйнай адвакаткай адбудзецца сёння з 19:00 да 20:00. У вас будзе м…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Анлайн-трансляцыя сустрэчы з міграцыйнай адвакаткай адбудзецца сёння з 19:00 да 20:00. У вас будзе магчымасць даведацца пра правіла перасячэння межаў і задаць свае пытанні. Па спасылку пішыце ў @kropkawork Ці прыходзьце офлайн – яшчэ ёсць месцы Юрыдычная кансультацыя Запрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням Удзел вольны. 23 траўня 19:00 – 20:30 Наша […]

Цёплая і салодкая прывітанка!Запрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы: Аўторак 23.05 19:00Юрыдычная…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Цёплая і салодкая прывітанка! Запрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы: Аўторак 23.05 19:00Юрыдычная кансультацыяЗапрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням.Рэгістрацыя праз форму Серада 24.05 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Субота 27.05 11:00Вязальны клуб (18+)Запіс да @katrina_happy Субота 27.05 14:30Кніжны нон-фікшн клуб (18+)Запіс да  @jediscajedisrien Субота 27.05 16:00 Псіхалагічная сустрэча“Як падтрымаць сябе: пошук рэсурсаў”Запіс […]

Юрыдычная кансультацыяЗапрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням.Наша го…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Юрыдычная кансультацыя Запрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням. Наша госця Саломе – грузінская юрыстка і праваабаронца з 2014 года. У Саломе ёсць свая арганізацыя, якая займаецца правамі жанчын і дзяўчат. На сустрэчы адвакатка распавядзе аб правілах і працэдурах перасячэння межаў, аб тым, як абскардзіць адхіленыя рашэнні і г.д. І галоўнае – Саломе […]

Анансуем новы прадукт, распрацаваны з удзелам беларускай праваахоўчай арганізацыі Lawtrend – юрыдыч…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Анансуем новы прадукт, распрацаваны з удзелам беларускай праваахоўчай арганізацыі Lawtrend – юрыдычны telegram-бот з адказамі на самыя частыя пытанні па заканадаўстве Грузіі (і Літвы) адносна: легалізацыі, падаткаабкладання, працаўладкавання фізічных асоб, стварэння, рэгістрацыі, фінансавання, справаздачнасці, падаткаабкладання ІП, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый Захавайце сабе – @guidelines_for_foreigners_bot і звяртайцеся да яго, калі ўзнікаюць пытанні.

17 траўня ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. …

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

17 траўня ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Мы сумесна з ініцыятывай “Гэта Окей” хочам нагадаць пра важнасць правоў чалавека для ўсіх людзей Правы ЛГБТК+ азначаюць правы, якія ёсць ува ўсіх людзей, незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ці самавыяўлення. Гэтая фраза падкрэслівае ўніверсальнасць і раўнапраўе ўсіх людзей, […]

Запрашаем жадаючых на гурток грузінскай мовы з нуля.Разам мы будзем асвойваць асновы граматыкі грузі…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем жадаючых на гурток грузінскай мовы з нуля. Разам мы будзем асвойваць асновы граматыкі грузінскай мовы, вывучаць алфавіт, фразы і граматыку. Паспрабуем разабрацца, у чым розніца паміж двума “т” і трыма “к”. Сустрэчы ў фармаце “роўн_ая навучае “роўн_ую”. Гэта азначае, што кожн_ая зможа зрабіць унёсак у развіццё гуртка. Уваход вольны 20 траўня 15.00 – 16.00 […]