Nastolki-band запрашае на калядную вечарыну! У гэты аўторак 26.12.23 а 19:00 у раёне Плошчы Свабоды збіраем гульцоў на цёплую сустрэчу, поўную цікавых настолак, забавак і весялосці. Згуляем “Сакрэтны Гітлер Санта”“Зомбі Эльфы ў хаце”“Карткі Новы год супраць чалавецтва” І шмат іншага з нашай гульнятэкі Рэгіструйцеся ў форме і прыходзьце самі і з сябрамі, уваход вольны, дакладны […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Анлайн-трансляцыя сустрэчы гістарычнага клуба для беларусаў у Сакартвэлі 21 снежня а 19:00 па Тбілісі
Прывітанне ўсім нашым чытачам і чытачкам! Спецыяльна для тых з вас, у каго адсутнічае магчымасць прыехаць да нас увечары, мы ладзім анлайн-трансляцыю сустрэчы гістарычнага клуба. Хоць шмат хто з вас ужо ў іншых краінах, мы вас з радасцю ўспамінаем. Далучайцеся да сустрэчы сёння а 19:00 (час па Тбілісі).
Калядны Кірмаш у Прасторы Кропка ў Тбілісі 24 снежня з беларускімі рамеснікамі і святочнымі падарункамі
Прывітанне, шаноўныя! Святы ўсё бліжэй, паказваем вам крыху цудоўных рэчаў, якія будуць чакаць вас у «Кропцы» на Калядным Кірмашы: паштоўкі ручной працы ад beekoki.ge і падрыхтаваныя спецыяльна для Каляд елачныя цацкі, якія можна будзе набыць паасобку ці наборам у прыгожай скрыніужо традыцыйнае для Кірмаша, але заўсёды з новымі густамі сочыва ад Дар’і навагоднія вяночкі ад […]
«Кропка» шукае адміністратарку ў Тбілісі на поўную ці частковую занятасць да 5 студзеня 2024
«Кропка» шукае адміністратар_ку ў Тбілісі на поўную ці частковую занятасць. «Кропка» – гэта прастора для актывістаў і актывістак беларускай грамадзянскай супольнасці. Штодзень тут могуць працаваць тыя, хто робяць важныя і карысныя справы дзеля беларускай грамадзянскай супольнасці. А ўвечары валанцёр_кі ладзяць розныя мерапрыемствы: ад моўных клубаў і нэтворкінгаў да кінапраглядаў і настольных гульняў. Мы працуем на […]
18 снежня адзначаецца Міжнародны дзень мігранта і прадстаўлены карысныя беларускія чат-боты
Кожны год 18 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень мігранта. Мігранты – уразлівая група, якая часта сутыкаецца з дыскрымінацыяй, парушэннем правоў і абмежаваным доступам да сацыяльных службаў. Пасля падзей 2020 года тысячы беларусак і беларусаў былі вымушаны пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій, якія разгарнуліся… Сёння мы хацім падзяліцца з вамі двума карыснымі чат-ботамі, якія […]
Святочныя мерапрыемствы ў «Кропцы» ў Тбілісі з 18 па 24 снежня для беларусаў
Прывітанне, даражэнькія! Напярэдадні святаў запрашаем усіх у «Кропку» за святочным настроем: 18 снежня (панядзелак), 19:00Творчая сустрэча са Зміцерам Бартосікам і Юстынай Карпіловіч.Рэгістрацыя праз @kropkawork 20 снежня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку. 21 снежня (чацвер), 19:00Гістарычны клуб.Тэма: «Першы ўсебеларускі з’езд у Менску ў снежні 1917».Рэгістрацыя праз форму.23 снежня (субота), 11:00Творчыя вячоркі: вышыўка крыжыкам.Рэгістрацыя праз @rinatrohi.23 […]
Святочная батлейка ў Тбілісі 23 снежня з казкамі, гульнямі і спектаклем «Цар Ірад»
Святочная батлейка! Набліжаюцца Каляды, час чараўніцтва, надзеі на лепшае… Час, калі сыходзяцца разам мінулае, сучаснае, а магчыма, і будучае. Алесь Ждановіч (Маляваныч), мастацкі кіраўнік міжнароднага фестываля батлеечных тэатраў «Нябёсы», запрашае маленькіх і дарослых на святочную вечарыну. Расказ пра беларускую батлейку, казкі і гульні для дзяцей.І, вядома, спектакль «Цар Ірад», у якім вы пазнаеце некаторых сучасных […]
Зміцер Бартосік запрашае на вечар беларускага стэндапа і сатырычных песень у Тбілісі 18 снежня
Калі і з чаго нарадзіўся беларускі стэндап? З экранаў амерыканскіх камедый, а можа значна раней, з самаго жыцця і стаўлення да яго? Пісьменнік і бард Зміцер Бартосік запрашае весела і разумна правесці перадсвяточны вечар. Аўтар пачытае самыя вясёлыя і анекдатычныя гісторыі са свайго жыцця і жыцця сяброў. Але гэта не зусім анекдоты. У гэтых смешных […]
Сустрэча гістарычнага клуба з настаўнікам гісторыі Беларусі ў Тбілісі 21 снежня
Новая сустрэча гістарычнага клуба. З настаўнікам гісторыі Беларусі Першай беларускай анлайн-школы ва Украіне абмяркуем наступныя пытанні: Што стала прычынай аб’яднання беларусаў напрыканцы 1917 года?Як беларусы прайшлі шлях ад думкі аб аўтаноміі да шляху да незалежнасці ўсяго за некалькі дзён?Паглядзім асоб, месцы і падзеі, што стваралі грунт да змагання за вольную бацькаўшчыну. У якасці бонусу атрымаеце віктарыну […]
Запрашаем пачаткоўцаў на майстар-клас па ткацтве паясоў у Тбілісі 17 снежня
Запрашаем пачаткоўцаў упершыню дакрануцца да ткацтва. Вы пазнаёміцеся з самым простым і найстарэйшым спосабам ткацтва паясоў і навучыцеся ткаць без дадатковых прылад, «на пальцах», як казала бабуля, дакранецеся да традыцыі нашых продкаў. А яшчэ зразумееце асноўныя прынцыпы і тэрміны, якія справядлівыя для ткацтва ў агульным, і самае галоўнае – сатчаце свой першы пояс. Таксама пагаворым […]