Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Кропка ў Тбілісі працуе і запрашае на шахматны клуб і бібліятэку 16 ліпеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вітаем! Не ўсе яшчэ з’ехалі на мора? Мы працуем і заўсёды чакаем вас на мерапрыемствы, па кніжку з бібліятэкі ці проста на гарбату. 16 ліпеня (аўторак), 19:00Шахматны клуб Запіс праз @dzianisou Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце карысныя справы для пазітыўных змен у […]

Квэст “Беларускі след” у Тбілісі пройдзе 21 ліпеня з гісторыямі выбітных дзеячоў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сябры, запрашаем на квэст “Беларускі след” 21 ліпеня!| Вас чакаюць гісторыі выбітных дзеячоў і дзяячак беларускай культуры і грамадства, якія пакінулі свой след у гісторыі Тбілісі. Даследуйце гарадскую спадчыну разам з намі і прыводзьце сяброў! Удзел у квэсце бясплатны, Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру. Для […]

14 ліпеня адзначаецца Дзень бачнасці небінарных людзей у Беларусі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

14 ліпеня адзначаецца Дзень бачнасці небінарных людзей. Небінарныя людзі — гэта тыя, хто не лічыць сябе выключна мужчынам або жанчынай. Іх гендарная ідэнтычнасць выходзіць за рамкі традыцыйных паняццяў аб мужчынскім і жаночым. Небінарныя людзі часта могуць аддаваць перавагу займенніку «яны». Для іх важным з’яўляецца нейтральны зварот без якой-небудзь гендарнай афарбоўкі, то бок не маскуліннае «ён» […]

Запрашаем на паседжанне шахматнага клуба ў «Кропцы» 16 ліпеня ў 19:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шахматны клуб у «Кропцы» Запрашаем прыняць удзел у новым паседжанні шахматнага клуба ў «Кропцы». У наступны аўторак збярэмся, каб пагуляць у шахматы ўжывую і весела прабавіць вечар. Неабходны ўзровень: вы ведаеце, як ходзяць шахматныя фігуры. Калі: 16 ліпеня (аўторак) 19:00Дзе: «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыіРэгістрацыя на сустрэчу праз @dzianisou

Топ беларускіх месцаў у Батумі: культурныя цэнтры, нэтворкінг і бізнесы для беларусаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі ##Беларусы ў Сакартвэлла

Топ беларускіх месцаў у Батумі Лета – гэта той час, калі хочацца набыць квіток да Батумі, адключыць тэлефон і насалоджвацца гэтым жыццём:) Аднак калі вы, як і мы, не можаце без культурна-адукацыйнай праграмы, то вось вам спіс беларускіх месцаў у Батумі. Тут вам заўсёды будуць рады! Аксяродак Аксяродак – гэта беларускі культурны цэнтр, а яшчэ […]

Power Point вечарына ў «Кропцы» 11 ліпеня: натхняльныя гісторыі беларусаў і беларусак

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Power Point вечарына ў «Кропцы» Запрашаем паслухаць натхняльныя гісторыі беларусак і беларусаў. Ніякіх маркотных дакладаў і сумных лекцый – вас чакаюць цікавыя гісторыі з жыцця, жарты і мемы. Пра што можна будзе паслухаць: «Неайці: калі пітон гэта зьмяя, ці як працаваць не за ноўтам у эміграцыі»«Як адкрыць школу за мяжой»«Як паліць бегаць у кайф»«Гамарджобапрывітанне: спорт […]

Кінаклуб і абмеркаванне фільма «Я, Тоня» 10 ліпеня ў Kofevar у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінаклуб па фільме «Я, Тоня». Прагляд і абмеркаванне фільма «Я, Тоня» (I, Tonya, 2017) з неверагоднымі Марго Роббі і Элісан Джэнні (Оскар за лепшую жаночую ролю другога плану). Запрашаем паглядзець кіно пра жыццё адной з самых супярэчлівых асоб у гісторыі фігурнага катання – Тоні Гардынг, якая ў 90-х праславілася шэрагам недарэчнасцяў і мноствам скандалаў.Складаныя адносіны […]

Кропка ў Тбілісі запрашае беларусаў на нэтворкінг, вечарыну і хайк да вадападаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гамарджоба, даражэнькія! Як вы? Трымаецеся пакуль у спёку? У «Кропцы» дарэчы не вельмі спякотна, і ёсць тры венцілятары:) А ў суботу ўвогуле плануем да халодненькіх вадападаў прагуляцца. Далучайцеся! 10 ліпеня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Запіс праз апытаначку. 11 ліпеня (чацвер), 19:00Power Point вечарына Рэгістрацыя слухачоў праз форму. 13 ліпеня (субота), 9:15Хайк да вадападаў Каджоры: Вяршыня […]

Беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 10 ліпеня ў «Кропка» для практыкі мовы і знаёмстваў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў. Карыстаем мову як можам і як атрымліваецца, выпраўляць можна толькі калі суразмоўца адмыслова аб гэтым папрасіў_ла Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой Па завяршэнні — афтэпаці […]