Топ беларускіх месцаў у БатуміЛета – гэта той час, калі хочацца набыць квіток да Батумі, адключыць т…

Топ беларускіх месцаў у Батумі

Лета – гэта той час, калі хочацца набыць квіток да Батумі, адключыць тэлефон і насалоджвацца гэтым жыццём:) Аднак калі вы, як і мы, не можаце без культурна-адукацыйнай праграмы, то вось вам спіс беларускіх месцаў у Батумі. Тут вам заўсёды будуць рады!

Аксяродак
Аксяродак – гэта беларускі культурны цэнтр, а яшчэ дзіцячы садок і школка! Адным словам, беларускае сэрца Батумі. Тут ладзяцца і кінапрагляды, і лекцыі, і традыцыйныя святы, і настолкі, і сустрэчы з пісьменні_цамі і шмат чаго яшчэ. Сачыць за анонсамі мерапрыемстваў можна тут.

АБФ (Актыўнымі быць файна)
АБФ – валанцёрская ініцыятыва для беларусак і беларусаў у Батумі. Асноўная дзейнасць ініцыятывы – швецкія гурткі па прынцыпу «роўн_ая навучае роўн_ую». Калі вы ніколі не ўдзельнічалі ў такім фармаце, шчыра раім далучыцца да гурткоў АБФ, калі будзеце ў Батумі.

Клубень Батумскі: беларускамоўны нэтворкінг у Батумі
Наведвальні_цам «Кропкі» добра знаёмы фармат нэтворкінга – сустрэчы, дзе можна знаёміцца і стасавацца па-беларуску з любым узроўнем валодання мовай. Калі вы паехалі на мора, але ўжо так звыклі кожную сераду прыходзіць на нэтворкінг, то смела прыходзьце на батумскія сустрэчы!

У адпачынку таксама можна падтрымаць беларускі бізнэс.

За смачнай кавай вам у кавярні «Greejeen» ці «Nova». А калі вы аматар_ка якаснай гарбаты, заходзьце на піалу пуэра ў «Чайную пошту». Паесці можна ў «VeganBro cafe» ці «Black cafe».

І бонус! Не беларускае, але блізкае нам па каштоўнасцях месца «Recycleaf» – экалагічны праект па перапрацоўцы пластыка. Гэта адразу і вытворчасць, і крама. Завітайце туды абавязкова пры магчымасці. І паспрабуйце сыйсці без новай пары завушніц неверагодных колераў з перапрацаванага пластыку:) (гэта складана:))

Дзяліцеся ў каментарах сваімі любімымі месцамі ў Батумі!