Дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі» Беларускі юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе дыскусію, прысвечаную тэме правоў чалавека ў Сакартвела. Мы абмяркуем ключавыя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, і выклікі, якія стаяць перад грамадствам і праваабарончымі арганізацыямі ў сучасных умовах. Удзельні_цы мерапрыемства атрымаюць магчымасць даведацца больш пра сітуацыю з правамі чалавека ў […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Апошні месяц працы Прасторы КРОПКА ў Тбілісі: мерапрыемствы для беларусаў у снежні
Даражэнькія, гамарджоба! Не ўпусціце магчымасць пабыць разам з намі ў апошні месяц нашай працы.2 снежня (панядзелак), 19:00Клуб беларускай літаратуры: Максім Гарэцкі «Дзве душы» Запіс праз форму. 4 снежня (серада), 19:00Сустрэча па вышыўцы Запіс праз асабістыя @like_agirl 5 снежня (чацвер), 19:00 Клуб беларускамоўнага нэтворкінга Запіс праз апытанку. Звярніце ўвагу, што дзеці да 18 гадоў могуць знаходзіцца […]
Дзякуй усім, хто падтрымлівае нас фінансава: у лістападзе сабралі 230 лары
Дзякуй! Мы кажам «шчыры дзякуй» усім, хто падтрымлівае нас фінансава! У лістападзе мы сабралі ў данейшн-бокс «Кропкі» 230 лары. Дзякуй! У мінулым месяцы мы змаглі аплаціць: мыццё вакон пасля рамонту новыя мыючыя сродкі друк каляровых дакументаў лагістыку пры падрыхтоўцы выязнога мерапрыемства смачнасці для кава-паузы На гэта нам спатрэбілася 427 лары. У гэтым месяцы нас чакае […]
Аляксей Аўчыннікаў пра экалагічнае спажыванне і цыркулярную эканоміку 1 снежня ў бары «5327»
Нясумная лекцыя ад эколага У межах нашага garage sale Аляксей Аўчыннікаў, экалагічны актывіст, журналіст і даследчык, распавядзе пра тое, як экалагічна падыходзіць да спажывання тавараў. Разам паразважаем на такія пытанні: што такое крытычнае спажываннешто такое цыркулярная эканоміка што такое degrowth, якія трэнды і напрамкі сёння існуюцьа таксама пагаворым пра лайфхакі, якія дазволяць не толькі скараціць […]
Творчая сустрэча па вышыўцы ў прасторы «Кропка» 4 снежня ў 19:00
Вышыўка для ўсіх у «Кропцы» Запрашаем на творчую сустрэчу па вышыўцы! Вы зможаце навучыцца вышываць крыжыкам (і не толькі), нават калі ніколі не трымалі іголку ў руках:) Падчас сустрэчы можна будзе ўпрыгожыць сваю рэч, якую возьмеце з сабой, (адзенне, шопер, сурвэтку) ці проста патрэніравацца на тканіне. У нас ёсць усе неабходныя матэрыялы, але калі ў […]
Майстар-клас па інтуітыўным калажы ў бары «5327» 1 снежня з 16:00 да 18:00
Майстар-клас па інтуітыўным калажы Прапануем паглыбіцца ў працэс стварэння мастацтва без правілаў і межаў! Інтуітыўны калаж — гэта пра свабоду самавыяўлення, калі ты аб’ядноўваеш выявы, формы і фактуры, адлюстроўваючы свае думкі і пачуцці ва ўнікальнай працы. На майстар-класе мастачка Ксенія дапаможа табе: Вызваліць крэатыўнасць праз спалучэнне колераў, вобразаў і фактур Даведацца, як ствараць гарманічныя кампазіцыі […]
Праграма мерапрыемстваў у Тбілісі: курсы ангельскай, гістарычны клуб і Garage Sale
Вітанкі, шаноўныя! На гэтым тыдні ўжо зіма! Прыходзьце сустракацца адн_а з адн_ой і сагравацца цёплымі ўсмешкамі.26 лістапада (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» Запіс праз форму рэгістрацыі. 27 лістапада (серада), 19:00Гістарычны клуб: Слуцкі збройны чын Запіс праз форму 28 лістапада (чацвер), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (апошняя сустрэча курса) Запіс праз […]
Апошні Garage sale ад «Кропкі» 1 снежня ў бары «5327» у Тбілісі
Апошні Garage sale ад «Кропкі» Ну што ж, новы год ўжо на падыходзе (уявіце!), а гэта значыць, што самы час вызваліць шафы, знайсці нешта незвычайнае і зладзіць гаражны распродаж! Так, усё правільна — у нядзелю 1 снежня мы сустракаемся з ўсімі, хто любіць вінтажныя знаходкі, утульныя размовы і надаваць рэчам другое жыццё. На нашым міні-маркеце […]
Гістарычны клуб у Тбілісі: абмеркаванне Слуцкага збройнага чыну і лёсу Беларусі
Гістарычны клуб: Слуцкі збройны чынШто рабіць, калі лёс Беларусі вырашаюць без удзелу беларусаў? Такім быў пачатак ХХ стагоддзя, калі лёс цэлых народаў вырашаўся без непасрэднага ўдзелу гэтых народаў. На сустрэчы: Заглянем у лёсы тых, чыё наканаванне было паўстанне насуперак усяму Пагаворым, чаму менавіта на Случчыне паспрабавалі рэалізаваць самы апантаны сцэнар барацьбы за свабоду з усіх […]
Апошні гаражны распродаж ад «Кропкі» 1 снежня ў бары «5327» у Тбілісі
Апошні гаражны распродаж ад «Кропкі» – далучайся да гісторыі! У тваёй шафе заваляліся скарбы, якія шукаюць новае жыццё? Далучайся да нашага апошняга гаражнага распродажу! Што трэба? Прынесці рэчы, якія могуць парадаваць іншых: ад стыльнага адзення да кніг, што чакаюць свайго чытача. Як будзе праходзіць? Атрымаеш месца, дзе зможаш раскласці і прадаваць свае рэчы. Атмасфера? Сяброўская […]