Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 1 снежня пачынаем каляндар успамінаў 2025 года

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 1 СНЕЖНЯПачынаем наш каляндар успамінаў — 25 дзён самых важных і яркіх падзей 2025 года. Кожны дзень — новая маленькая гісторыя і відэа-фрагмент. Сёння вяртаемся ў студзень 2025 года — месяц, поўны моцных і важных падзей. 1⃣ Акцыя «Не выбары»Мы выйшлі на вуліцы, каб сказаць: чарговае саманазначэнне Лукашэнкі — не выбары. Гэта быў […]

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Васілём Верамейчыкам, Сяргеем Дзёгцевым і Янам Дзюрбейкам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Васілём Верамейчыкам, Сяргеем Дзёгцевым і Янам Дзюрбейкам.Мы сабраліся, каб нагадаць: нашы героі не забытыя.Васіль асуджаны на 13 гадоў, а пра Сяргея і Яна ўжо больш за два гады няма ніякіх навін. Пакуль мы называем іх імёны — яны жывуць у публічнай прасторы, і шанец на іх вызваленне застаецца. Дзякуй […]

Нядзельная акцыя ў Вільнюсе ў падтрымку Васіля Верамейчыка, Сяргея Дзёгцева і Яна Дзюрбейкі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сённяшняя нядзельная акцыя будзе прысвечаная Васілю Верамейчыку, а таксама Сяргею Дзёгцеву і Яну Дзюрбейку. Мы выходзім на плошчу ў знак салідарнасці з беларускімі героямі, якія баранілі Украіну і нашу агульную свабоду. Васіль Верамейчык быў асуджаны ў Беларусі на 13 гадоў калоніі. Сяргей Дзёгцеў і Ян Дзюрбейка трапілі ў палон яшчэ ў 2022 годзе, і з […]

30 лістапада ў Беларускім Замку: мітынг, экскурсія, клуб мовы і пляценне сетак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 30 лістапада 12:00 — традыцыйны мiтынг ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў 13:00 – экскурсія па Палацы валадароў 15:00 — клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку 15:00 – упрыгожванне Беларускага Замка да святаў 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны у Беларускім Замку

Спектакль па кнізе Вольгі Вялічкі «Мая мама ў турме» пройдзе 5 снежня ў Mroj Hall

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СПЕКТАКЛЬ ПА КНІЗЕ ВОЛЬГІ ВЯЛІЧКІ “МАЯ МАМА Ў ТУРМЕ” У пятніцу 5 снежня а 19:00 у творчай прасторы MROJ HALL пройдзе спектакль па кнізе Вольгі Вялічкі “Мая мама ў турме”. Гэта гісторыя пра дзяцей, якія раптам апынуліся перад тым, чаго не павінна быць у іх жыцці: страх, разлука, маўчанне, чаканне. У спектаклі іх голас: таемныя […]

Заўтрашняя нядзельная акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка, Сяргея Дзёгцева і Яна Дзюрбейкі ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заўтрашняя нядзельная акцыя будзе прысвечаная Васілю Верамейчыку, а таксама Сяргею Дзёгцеву і Яну Дзюрбейку. Мы выходзім на плошчу ў знак салідарнасці з беларускімі героямі, якія баранілі Украіну і нашу агульную свабоду. Васіль Верамейчык быў асуджаны ў Беларусі на 13 гадоў калоніі. Сяргей Дзёгцеў і Ян Дзюрбейка трапілі ў палон яшчэ ў 2022 годзе, і з […]

29 лістапада ў Замку: ёга, экскурсія па сутарэннях і прыём спецыялістаў прыгажосці

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Субота, 29 лістапада 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем 13:00 – экскурсія па сутарэннях Кафедральнага сабора 14:00 – 21:00 — у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці 14:00 – 21:00 — у Замку праводзіцца прыём масажыста

Курсы літоўскай мовы ў цэнтры Вільні вядзе Вадзім Вілейта

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ЗАПРАШАЕМ НА КУРСЫ ЛIТОЎСКАЙ МОВЫ Ў ЦЭНТРЫ ВIЛЬНI Курсы вядзе Вадзім Вілейта — літовец-беларус, які вывучыў літоўскую з нуля, пераехаўшы ў Літву старшакласнікам, потым працаваў журналістам на літоўскім радыё і тэлебачанні, а цяпер — сінхронным перакладчыкам, у тым ліку з літоўскай і на літоўскую. “Мы вывучаем мову метадам занурэння — праз песні, простыя тэксты, дыялогі, паралельна асвойваючы […]

Вечар хэндмэйда і падвядзенне вынікаў праекта «Мы – супольнасць» 28 лістапада ў Caritas

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ВЕЧАР ХЭНДМЭЙДА І ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПРАЕКТА “МЫ – СУПОЛЬНАСЦЬ”У пятніцу 28 лістапада а 17:30 запрашаем вас на заключнае мерапрыемства, праведзенае Caritas сумесна з Maxima LT у межах ініцыятывы «Мы — супольнасць». Далучайцеся да ўтульнага і творчага вечара рукаделля, знаёмцеся з новымі людзьмі або прыходзьце з сябрамі і сям’ёй! Актыўнасці падыходзяць для ўдзельнікаў любога ўзросту! Мы […]

27 лістапада ў Замку прыём прафесіяналаў прыгажосці і масажыста, музычны перформанс у MROJ HALL

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чацвер, 27 лістапада 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці 14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста 19:00 – музычны перформанс «Perdre le Nord» у прасторы MROJ HALL