Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Нядзельны мітынг салідарнасці ў Вільнюсе 25 лютага ў падтрымку палітвязняў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважаныя сябры, сёння а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. У мітынгу прымуць удзел былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі – далучайцеся і вы! Жыве Беларусь! Нядзеля, 25 лютага 12:00 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė

Беларусы Літвы адзначаюць два гады з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну мерапрыемствамі ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння, 24 лютага 2024 года – два гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну. Беларусы Літвы прынялі ўдзел у шэсцях і мерапрыемствах у Вільні ў падтрымку Украіны >> Жыве Беларусь! Слава Украіне! Сегодня, 24 февраля 2024 года, исполняется два года со дня начала полномасштабного вторжения Российской Федерации в Украину. Беларусы Литвы приняли участие […]

Маршы ў падтрымку Украіны 24 лютага 2024 года ў Літве з удзелам беларусаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Да сустрэчы на маршах у падтрымку Украіны сёння! Падрабязны плян тутака >> Грамадская арганізацыя Dapamoga заклікае беларусаў Літвы прыняць удзел у шэсцях і мерапрыемствах у падтрымку Украіны пад сцягамі свабоднай Беларусі 24 лютага 2024 года: 16:00 – ад помніка Т. Шаўчэнка пачнецца шэсце “За перамогу Украіны! Хада за перамогу…

Міхаіл Жамчужны запрашае на сустрэчу ў Вільнюскім замку 24 лютага

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважаныя сябры, мы радыя вам паведаміць, што экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо некаторы час як выехаў з Беларусі і жыве ў Замку, куды сёння, 24 лютага, запрашае вас на сустрэчу-дыскусію а 18:30. Тэма сустрэчы: Дзяржава ў дзяржаве ў Новай Беларусі. Самакіраванне – што гэта такое? Фармат сустрэчы: Выступ Міхаіла і адказы на пытанні слухачоў. Міхаіл Жамчужны […]

Заняткі ў Замку ў Вільнюсе 24 лютага: ангельская, беларуская мовы і арт-тэрапія

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, чакаем вас на заняткі у́ Замку сёння, 24 лютага:14:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня В1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 15:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня А1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 16:00 – Занятак па беларускай мове для дарослых. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 17:00 – Танцавальная Арт-тэрапія ад Анатоля Шугаева. Парярэдняя […]

З 4 сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ў Вільнюскім Старым тэатры

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, з 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай.Курсы ўключаюць у сябе: Заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека. Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сатворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна). Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, […]

Dapamoga заклікае беларусаў Літвы на шэсце і мерапрыемствы ў падтрымку Украіны 24 лютага

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Грамадская арганізацыя Dapamoga заклікае беларусаў Літвы прыняць удзел у шэсцях і мерапрыемствах у падтрымку Украіны пад сцягамі свабоднай Беларусі 24 лютага 2024 года: 16:00 – ад помніка Т. Шаўчэнка пачнецца шэсце “За перамогу Украіны! Хада за перамогу Украіны!”. Жадаючыя змогуць далучыцца да маршу на вуліцах Arklių, Didžioji, Pilies. Фінальнай кропкай маршруту стане Кафедральная плошча. 17:00 […]

Наталля Калегава праводзіць кансультацыі па міграцыі ў Замку 23 лютага а 18:00

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства, сёння (пт) 23 лютага з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 За данаты Замку на аплату камуналкі – будзем удзячныя. Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 19-25 лютага: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі […]

У Вільні беларусы збіраюцца на Варце Святла ў памяць палітвязня Ігара Ледніка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

За кратамі памёр палітвязень Ігар Леднік – на Варце Святла сёння ўвечары пачалі збірацца беларусы Вільні каб ушанаваць памяць Ігара >> З 20:00 сення збіраемся ля Беларускай амбасады у́ Вільні каб ушанаваць смерць 64-гадовага палітвязня Ігара Ледніка. Ля беламбасады на Варце Святла, будзе ўсталяваны партрэт Ігара. Прыносьце кветкі і свечкі. Спачуваем родным.

Ушанаванне памяці палітвязня Ігара Ледніка ля Беларускай амбасады ў Вільні 20 лютага

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

З 20:00 сення збіраемся ля Беларускай амбасады у́ Вільні каб ушанаваць смерць 64-гадовага палітвязня Ігара Ледніка. Ля беламбасады на Варце Святла, будзе ўсталяваны партрэт Ігара. Прыносьце кветкі і свечкі. Спачуваем родным.