У суботу 21 снежня, напярэдадні Калядаў і Новага Года мы працягваем добрую традыцыю ў Беларускім Замку ў Вільні: абмен падарункамі ў рамках ініцыятывы “Сакрэтны Санта”!
Правілы ўдзелу вельмі простыя: вы запаўняеце дадзеную форму, указваючы ваш пол, прыкладны ўзрост, захапленні і іншую, на ваш погляд, важную інфармацыю, каб ваш персанальны “Сакрэтны Санта” змог знайсцi найболей прыемны для вас падарунак.
У аўторак увечары 17 снежня вам напiша наш калядны эльф, каб перадаць вам інфармацыю аб тым чалавеку, якому вам трэба зрабіць падарунак, а таксама аб прысвоеным вам асабіста нумары.